Грабны вінт

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Грабны вінт

Грабны вінт — найбольш пашыраны суднавы рухач.

Мае насаджаную на грабны вал калодку з лопасцямі, якія размешчаны на аднолькавых вуглавых адлегласцях адна ад адной і арыентаваны пад пэўным вуглом да падоўжнай восі вала. Грабныя вінты бываюць суцэльныя (лопасці адлітыя або адштампаваныя разам з калодкай), са здымнымі або паваротнымі (вінты са зменным ходам) лопасцямі. Вырабляюць з латуні, бронзы, чыгуну, сталі, пластмас.

Ідэю грабнога вінта абгрунтаваў І. Рэсел (1827), які пабудаваў і першы параход з грабным вінтом (1829). Укараненне грабнога вінта прывяло да якасных змен у мараплаўстве і суднабудаванні.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Грабны вінт // БЭ ў 18 т. Т. 5. Мн., 1997.