Латунь
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Латунь (стараням. Latun): сплаў медзі і цынку (да 50 %) з магчымымі дамешкамі невялікай колькасці легіравальных элементаў.
Латунь вядомая са старажытных часоў. Належыць да групы медных сплаваў. Шчыльнасць 8300—8800 кг/м3; трываласць (σв) да 600Мн/м2; высокая электра- і цеплаправоднасць.
Л. З утрыманнем цынку да 10 % называюць тампакамі, ад 10 да 20 % - паўтампакамі. Гэтыя Л. маюць высокай пластычнасцю і ўстойлівасцю да карозіі, выкарыстоўваюцца для вырабу радыятарных труб і да т. п. Л з утрыманнем каля 30 % Zn называюць “патроннай”, яна добра апрацоўваецца штампоўкай, прасаваннем, валачэннем.
У шматкампанентныя Л. для атрымання лепшых механічных і антыкаразійных уласцівасцяў дадаюць алюміній, волава, жалеза, марганец, нікель, крэмній, свінец і інш. элементы (разам да 10 %). Выкарыстоўваюць для розных мэтаў у машынабудаванні і ў мастацкіх вырабах.
Гл.таксама: латуніраванне, бронза, манетны сплаў.