Гумка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Звычайная гумка да сцірання
Аловак з гумкай

Гу́мка — канцылярская прылада да выцірання з паперы слядоў алоўка ці асадкі, найчасцей выкананая з каўчуку ці гумы. Гумка можа мець розныя колеры і памеры. Найбольш распаўсюджаны колер — белы, форма — квадрат.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гумка да сцірання была вынайдзена ў 1770 годзе Джозефам Прэслі пры адкрыцці кіслароду. Ён заўважыў, што кавалачак каўчуку лепш за ўсё пасуе да выцірання слядоў алоўку. Ён сціраў графітавы пыл з валокнамі цэлюлозы не шкодзячы паперы. Але існавала адна праблема: праз некалькі дзён каўчук пачынаў гніць. Даданне гумкі да алоўка звязана з амерыканскім вынаходцам Хайманам Ліпманам і тычыцца 1850 года. Аловак з гумкай быў запатэнтаваны ў сакавіку 1858 года.

Ужыванне[правіць | правіць зыходнік]

Падчас трэння гумкай па надпісу на паперы (аловак ці асадка), кавалкі графіту ці чарніл сціраюцца з паверхні паперы і прыліпаюць да паверхні гумкі, якая ў сваю чаргу таксама сціраецца дробнымі кавалачкамі. У выніку выціраецца як паверхня паперы, так і частка гумкі ад выкарыстанага слоя. Засохлыя і неякасныя гумкі (якія не страчваюць выкарыстаны слой) пэцкаюць паперу, бо графіт, які прыліп да яе (не зыйшоўшы з выкарыстаным слоем гумы) мажа паперу.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]