Гумно
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Гумно́ (або ток, клуня, рыга) — драўлянае гаспадарчае збудаванне сялянскай сядзібы прызначанае для прасушвання і абмалоту снапоў зерня. Слова гумно сустракаецца з ХІ ст. і этымалагічна паходзіць ад Гу — гавяда і мьн — мяць, што значыла памяшканне, дзе жывёлай мялі зерне. Характэрнымі прыкметамі гумна як збудавання былі нізкія сцены і высокая чатырохсхільная страха, якая рабілася часцей за ўсё на сохах (ставілі папарна). Вароты рабіліся з тарца або ў падоўжанай сцяне. Гумно на Беларусі магло мець сушылку (еўня, асець), а магло будавацца без яе.
