Гімн Сурынама

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

God zij met ons Suriname — нацыянальны гімн Сурынама. Сучасны тэкст гімна быў напісаны ў 1959 годзе сурынамскім паэтам Трэфосай (сапраўднае імя Хенры дэ Зіл, 1916—1975), які па даручэнні члена Савета Міністраў Сурынама Франка Эсэдзі змяніў другую страфу нацыянальнага гімна Suriname's trotsche stroomen.

Першы варыянт гімна быў створаны ў 1893 годзе лютэранскім святаром Карнэліусам Атсесам Хукстрай для выкарыстання ў нядзельных школах, і пасля стаў неафіцыйным гімнам краіны. Трэфоса палічыў тэкст Хукстры занадта негатыўным і значна яго перарабіў.

Мелодыя для першага варыянту гімна была створана Іаганесам а Карсціянус дэ Пёем (1835—1924). Для новага варыянту Трэфоса першапачаткова выбраў твор Welkom Ёханеса Нікаласа Хелстоне (1853—1927), аднак сустрэў пратэст з боку каланіяльнай адміністрацыі. У цяперашні час гімн выконваецца на музыку дэ Пёя.

Першы куплет гімна выконваецца па-нідэрландску, другі — на мове сранан тонга.

Тэкст гімна[правіць | правіць зыходнік]

Першы куплет (нідэрландская мова)

God zij met ons Suriname
Hij verheff’ ons heerlijk land
Hoe wij hier ook samen kwamen
Aan zijn grond zijn wij verpand
Werkend houden w’ in gedachten
Recht en waarheid maken vrij
Al wat goed is te betrachten
Dat geeft aan ons land waardij.

Другі куплет (Сранан тонга)

Opo! Kondreman, un opo!
Sranangron e kari un
Wans ope tata komopo
Wi mu seti kondre bun.
Stré def stré, wi no sa frede
Gado de wi fesiman.
Heri libi te na dede
Wi sa feti gi Sranan.

Англійскі пераклад[правіць | правіць зыходнік]

Першы куплет

God be with us Suriname
He elevated our lovely land
No matter how we came together here
We are dedicated to his soil
Working we keep in mind
justice and truth make free
All that's good we should do
That gives value to our land

Другі куплет

Rise country men, rise
The soil of Suriname is calling you.
Where ever our ancestors came from
We should take care of our country.
We are not afraid to fight
God is our leader
Our whole life until our death,
We will fight for Suriname.