Гіпертэкст

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Тэрмін гіпертэ́кст быў уведзены Тэдам Нэльсанам у 1965 годзе для пазначэння «разгалінаванага тэксту або тэксту, які выконвае дзеяння па запыце». Звычайна гіпертэкст уяўляецца наборам тэкстаў, што ўтрымоўваюць вузлы пераходу ад аднаго тэксту да якога-небудзь іншага і дазваляюць, такім чынам, абіраць чытэльныя звесткі або паслядоўнасць чытання. Агульнавядомым і найбольш яскравым прыкладам гіпертэксту служаць вэб-старонкі — дакумэнты HTML, размешчаныя ў Сеціве. У шырэйшым разуменні тэрміна, гіпертэкстам з'яўляецца любая аповесць, слоўнік або энцыклапедыя, дзе сустракаюцца спасылкі да іншых частак дадзенага тэксту.