Дамаскі Кетэр (1260)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дывановая старонка з рукапісу
Дывановая старонка з рукапісу
Дамаскі Кетэр. 1260
Матэрыял пергамент
Нацыянальная бібліятэка Ізраіля[d] і Museo Sefardí[d]
(інв. MS Heb. 4790 і 0230/001[1])
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дамаскі Кетэр — ілюмінаваны рукапіс, створаны ў 1260 годзе ў Бургасе, Іспанія на іўрыце[2].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Рукапіс напісаны на пергаменце, складаецца з 428 фоліа памерам 305x270 мм. Пісец выкарыстаў сефардскае квадратнае пісьмо  (руск.) ў тры калонкі на старонцы. Дамаскі Кетэр уключае апарат Масары  (руск.)[2].

На фоліа 426v маецца калафон, які змяшчае звесткі аб пісцы і даце заканчэння працы над рукапісам[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Канец Кнігі Руф

Манускрыпт быў створаны ў Бургасе і дасюль невядома, калі і як ён патрапіў у Дамаск, але яго знаходжанне там адбілася на агульнапрызнанай цяперашняй яго назве. У Дамаску рукапіс захоўваўся ў сінагозе Hushbasha Al’anabi і яго там бачылі там Аўрам Гаркаві ў 1886 годзе і Авіноам Елін  (іўрыт) у 1919 годзе[2].

На аўкцыёне Sotheby's у 1962 годзе ў Лондане рукапіс быў набыты для Нацыянальнай бібліятэкі Ізраіля  (руск.), дзякуючы Амерыканска-ізраільскаму культурнаму фонду і асабістаму ўдзелу Н. З. Уільямса з Іерусаліма[2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]