Дангрэк

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Дангрэк
Дангрэк
Каардынаты: 14°20′00″ пн. ш. 103°55′00″ у. д. / 14.333333° пн. ш. 103.916667° у. д. (G) (O) (Я)
Размяшчэнне

Тайланд, Камбоджа

Вышыня вяршыні

756 м


Дангрэк (Тайланд)
Дангрэк
Дангрэк

Горы Дангрэк (тайск. ทิวเขาพนมดงรัก, кхмер.: ជួរ​ភ្នំ​ដងរែក, Chuor Phnom Dângrêk) — горны ланцуг на мяжы паміж Тайландам і Камбоджай.

Горы Дангрэк працягнуліся больш чым на 300 кіламетраў з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, паміж гарамі Самканбенг у тайландскім нацыянальным парку Као Яй і да гор Чонг Бок ў месцы, дзе сустракаюцца мяжы Тайланда, Камбоджы і Лаоса. Для гэтых гор характэрныя спадзістыя спускі на іх паўночных схілах, і абрывістыя, стромкія на паўднёвых. Такім чынам, пад'ём ў горы з боку Тайланда вельмі лёгкі, у той жа час з боку Камбоджы ён ледзь магчымы.

Дангрэк ўяўляе сабой у асноўным ланцуг плоскіх пагоркаў, складзеных з масіўнага пяшчаніку і гліністага сланца. Найбольшая вышыня зафіксавана на ўсходзе гэтай горнай фармацыі (756 метраў над у.м.). Некаторыя іншыя горы таксама перавышаюць вышыні ў 600 метраў - напрыклад, Палаў Сун (670 м) і Панам Ай Нак (638 м).