Даўгінаўскі тракт (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Даўгінаўскі тракт
Мінск
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Цэнтральны
Працягласць каля 4,3 км
Аўтобусныя маршруты 18, 26, 39, 62э, 68, 105, 131, 154 і іншыя
Назва ў гонар Даўгінава
Паштовы індэкс 220053[1] і 220080[2]
на OpenStreetMap
на Яндэкс.Картах
на Картах Google
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўгінаўскі тракт — вуліца ў Цэнтральным раёне Мінска. Тракт атрымаў сваю назву ад мястэчка Даўгінава, да якога ён скіраваны. Да 1987 года называлася вуліцай Чарвякова, пасля частку яе перайменавалі, а другую аддзялілі, пакінуўшы ранейшае імя.

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаецца ад скрыжавання з Арлоўскай вуліцай, працягваючы вуліцу Чарвякова, ідзе з поўдня на поўнач, заканчваецца перакрыжаваннем з МКАД. У раёне скрыжавання з вуліцай Аўтамабілістаў мае адгалінаванне, якое самастойна ідзе з поўдня на поўнач да МКАД.

Перасякаецца з вуліцамі Шчадрына, Азёрнай, Паўлава, Рылеева, Наватарскай, Мірнай, Прыгараднай, Выгоцкага, Ярашэвіцкай, Навінкаўскай і Будслаўскай, завулкамі 2-м Марусінскім, Ярашэвіцкім, Чарвякова, 1-м, 2-ім і 3-м завулкамі Шчадрына і Даўгінаўскім праездам.

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

Грамадскі транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Па вуліцы пралягае шмат аўтобусных (18, 26, 39, 62э, 68, 105, 131, 154, 202, 212, 215, 215б, 216, 220, 222, 222б, 223, 223б, 228, 240, 240б, 244, 244б, 248, 264, 267, 280, 288, 301, 319, 328, 337, 340, 346, 349с, 368с, 369а, 369с, 381, 398, 558, 563, 567с, 570, 572, 575, 580, 581) маршрутаў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]