|
Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар брыгітак быў пабудаваны ў 1634—1642 гадах на вул. Язерскай (пазней вул. Скідзельская, Купецкая, Брыгіцкая), забудова якой на той час была драўлянай.
Ансамбль з'яўляецца адной з дамінант горада. Размешчаны ў гістарычным цэнтры горада Гродна па адрасе: горад Гродна, Вуліца Карла Маркса, 27. Ансамбль былога кляштара брыгітак уключае ў сабе касцёл, жылы корпус, драўляны лямус і каменную агарожу з брамай. Ансамбль з'яўляецца помнікам архітэктуры другой катэгорыі.
У архітэктурных дэталях брыгіцкага касцёла і кляштара бачна прыметнае адхіленне ад класічных барочных формаў. Гэта праявілася ў досыць вольнай трактоўцы капітэлей пілястраў карынфскага ордэна, у дэкаратыўным аздабленні парталаў і асабліва — ва архітэктурных матывах брамаў, якія ўжо толькі аддалённа нагадваюць формы заходнееўрапейскай архітэктуры. У іх невядомы беларускі майстар, атрымаўшы некаторую свабоду ад фундатара, праявіў сваё самабытнае выяўленчае дараванне.
(далей…)
|
Уладзіслаў Галубок — сапр.: Уладзіслаў Іосіфавіч Голуб (3 (15) мая 1882, Станцыя Лясная(тар.) бел., Навагрудскі павет, Мінская губерня (цяпер Баранавіцкі раён, Брэсцкай вобласці) — 28 верасня 1937, Мінск, НКУС — беларускі драматург, празаік, рэжысёр, акцёр, мастак. Народны артыст Беларусі (1928). Член Саюза пісьменнікаў СССР (1934).
Тэатр прысутнічаў у жыцці Галубка з самага ранняга ўзросту: ужо з дзесяці гадоў Уладзіслаў не прапускаў, бадай, ніводнага спектакля, што паказвалі ў Мінску вандроўныя трупы. Нават часова працаваў у адным такім тэатры бутафорам і выконваў эпізадычныя ролі хлапчукоў у спектаклях. А ў 1896 годзе Уладзіслаў Галубок упершыню трапіў у сапраўдны тэатр. Драматургічная, рэжысёрская і акцёрская дзейнасць Галубка з'яўляецца сувязным звяном паміж дарэвалюцыйным і савецкім беларускім тэатрам. У драматургіі яго творчасць выяўлялася глыбокім веданнем народнага жыцця. П'есы адрозніваліся сцэнічнай вастрынёй канфлікту, многія з іх напісаны ў жанры меладрамы з кантрастным супрацьпастаўленнем дабра і зла.
(далей…)
|
|
Прэрафаэліты (англ.: Pre-Raphaelites) — кірунак у англійскай паэзіі і жывапісе ў другой палове XIX стагоддзя, які ўтварыўся напачатку 1850-х гадоў з мэтай барацьбы супраць умоўнасцяў віктарыянскай эпохі, акадэмічных традыцый і сляпога пераймання класічных узораў.
Назва «прэрафаэліты» павінна была пазначаць духоўнае падабенства з фларэнтыйскімі мастакамі эпохі ранняга Адраджэння, гэта значыць мастакамі «да Рафаэля» і Мікеланджэла: Перуджына, Фра Анжэліка, Джавані Беліні. Самымі выдатным членамі прэрафаэліцкага руху былі паэт і жывапісец Дантэ Габрыэл Расеці, жывапісцы Уільям Холман Хант, Джон Эверэт Міле, Мэдакс Браўн, Эдвард Бёрн-Джонс, Уільям Морыс, Артур Х'юз, Уолтэр Крэйн, Джон Уільям Уотэрхаус.
(далей…)
|
Маўзалей Галы Плацыдзіі (іт. Mausoleo di Galla Placidia) — крыжовакупальная пабудова, размешчаная побач з базілікай Сан-Вітале ў Равене.
Маўзалей датуецца прыблізна другой чвэрцю V стагоддзя і ўпрыгожаны самымі раннімі з захаваных равенскіх мазаік. Хоць пабудова прыпісваецца Гале Плацыдзіі, дачцы імператара Феадосія Вялікага, маўзалей не стаў месцам яе пахавання. У 1996 годзе маўзалей у ліку іншых раннехрысціянскіх помнікаў Равены быў уключаны ў лік аб'ектаў Сусветнай спадчыны пад № 788.
(далей…)
|