Двухпалосны падвадзень

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Двухпалосны падвадзень
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Graphoderus bilineatus De Geer, 1774

Ахоўны статус
Знаходзяцца ва ўразлівым становішчы
Уразлівыя
IUCN 3.1 Vulnerable : / 9494

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  812118
NCBI  1452964
EOL  3479839

Двухпалосны падвадзень (Graphoderus bilineatus) — жук сямейства плывунцоў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Цела жука вельмі шырокае і кароткае (даўжыня 14,5-16,0 мм), з найбольшай шырынёй за сярэдзінай. Эпіплеўры надкрылаў вельмі шырокія, разам з імі ўтвараюць востры край. Бакі надкрылаў на ўзроўні 2-га і 3-га сцернітаў злёгку ўціснуты, далей уплошчаныя. Характэрны вельмі вузкія чорныя аблямоўкі на пярэднім і заднім краях пярэднеспінкі. У самца пярэднія лапкі з 1 буйнай прысоскай, 2 сярэдняй велічыні і больш за 32 дробнымі прысоскамі. Лапкі сярэдніх ног з 16-18 прысоскамі, размешчанымі ў 2 рады. Бакі пярэднеспінкі самкі ў падоўжных маршчынках.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Рэдкі від, шырока распаўсюджаны ў Еўразіі (акрамя крайняга поўдня), але ўсюды нешматлікі. Вядомы ў Польшчы, Украіне, Расіі (да Заходняй Сібіры); ахоўваецца ў Беларусі.

Аддае перавагу глыбокім вадаёмам са стаячай вадою і густой расліннасцю ля берагоў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU)