Дзень народнага адзінства
Дзень народнага адзінства — свята ў Расіі, якое адзначаецца 4 лістапада і прысвечанае падзеям вызвалення Масквы ад беларуска-польска-літоўскіх інтэрвентаў. Гэты дзень аб’яўлены непрацоўным.
22 кастрычніка па старому стылю (або 1 лістапада па новаму стылю) у 1612 годзе байцы народнага апалчэння пад кіраўнацтвам Кузьмы Мініна і Дзмітрыя Пажарскага штурмам узялі Кітай-горад, гарнізон Рэчы Паспалітай адступіў у Крэмль. Князь Пажарскі ўступіў у Кітай-горад з абразам Божай Маці і пакляўся пабудаваць храм у памяць гэтай перамогі. 26 кастрычніка (5 лістапада па новым стылі) камандаванне гарнізона інтэрвентаў падпісала капітуляцыю, выпусціўшы тады жа з Крамля маскоўскіх баяраў і іншых баярскіх асоб, на наступны дзень гарнізон здаўся. У канцы лютага 1613 года Земскі сабор абраў новым царом Міхаіла Раманава, першага рускага цара з дынастыі Раманавых.
У 1649 году ўказам цара Аляксея Міхайлавіча дзень Казанскай іконы Божай Маці, 22 кастрычніка (па старым стылі), быў абвешчаны дзяржаўным святам, які святкаваўся на працягу стагоддзяў да 1917 года.
Згодна Праваслаўнаму царкоўнаму каляндару ў гэты дзень адзначаецца «Святкаванне Казанскай іконы Божией Маці (у памяць збавення Масквы і Расіі ад палякаў у 1612 годзе)», якое прыходзіцца на 22 кастрычніка па юліянскаму каляндару. З-за павелічэння за мінулыя стагоддзі розніцы паміж грыгарыянскім і юліянскім гэты дзень зрушыўся на 4 лістапада (а ў XXII стагоддзі зрушыцца на 5 лістапада).
У сучаснай Расіі Дзень народнага адзінства ўсталяваны законам у канцы 2004 года адначасова з адменай святкавання 7 лістапада.
