Дзмітрый Васільевіч Дзятко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дзмітрый Дзятко)
Дзмітрый Васільевіч Дзятко
Дата нараджэння 18 студзеня 1981(1981-01-18) (43 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мовазнавец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера мовазнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік П. А. Міхайлаў, В. Д. Старычонак
Вядомыя вучні С. У. Шахоўская, В. М. Лухверчык

Дзмітрый Васільевіч Дзятко (нар. 18 студзеня 1981 года, Мінск, БССР, СССР) − беларускі мовазнавец і педагог.

Доктар філалагічных навук (2023), прафесар (2023).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (БДПУ) у 2003 годзе. Спецыяліст у галіне беларускай мовы і літаратуры, сусветнай і айчыннай культуры. Выпускнік аспірантуры БДПУ (у форме саіскальніцтва, 2007) і дактарантуры БДПУ (2021)[2].

Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Фарміраванне і склад беларускай матэматычнай тэрміналогіі» (абаронена ў 2007 г. у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі). Тэма доктарскай дысертацыі: «Беларуская лінгвістычная тэрмінаграфія: генезіс, структура, тыпалогія» (абаронена ў 2022 г. у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі).

Заснавальнік тэорыі беларускай лінгвістычнай тэрмінаграфіі.

Педагагічная праца[правіць | правіць зыходнік]

З 2003 года працуе ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка. З 2009 г. да 2018 г. — загадчык кафедры беларускага мовазнаўства. З 2018 г. — загадчык кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі. Выкладае дысцыпліны «Агульнае мовазнаўства», «Уводзіны ў мовазнаўства», «Беларускае мовазнаўства», «Гісторыя лінгвістыкі», «Стараславянская мова», «Гісторыя беларускай мовы», «Метадалогія лінгвістычных вучэнняў», «Асновы лінгвістычных даследаванняў» і інш. У 2009 г. прысвоена вучонае званне дацэнта, у 2023 г. — прафесара.

Стажыраваўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (Беларусь), Інстытуце лінгвістычных даследаванняў РАН (Расія), Універсітэце імя Канстанціна Філосафа (Славакія), Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава (Віцебск) і іншых.

Навуковае прадстаўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя інтарэсы[правіць | правіць зыходнік]

Спецыяліст у галіне беларускай лексікаграфіі і тэрмінаграфіі, тэрміназнаўства, гісторыі мовазнаўства, сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Распрацаваў новы інтэрдысцыплінарны напрамак – тэорыю сістэмнай арганізацыі і параметрызацыі беларускай лінг­ві­стыч­най тэрмінасферы, прапанаваў і абгрунтаваў канцэпцыю вывучэння і апі­сан­ня беларускага металінгвістычнага канты­ну­ума.

Аўтар больш за 330 навуковых публікацый[3].

Асноўныя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі