Дзяржава Самаліленд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дзяржава Самаліленд
англ.: State of Somaliland

Flag of British Somaliland (1950-60).png
27 чэрвеня – 1 ліпеня 1960


Flag of Somalia.svg


LocationSomaliland1960.png
Сталіца Харгейса
Мова Самалійская мова
Валюта Самалійскі шылінг

Дзяржава Самаліленд (англ.: State of Somaliland) — дзяржава, якая нядоўга праіснавала ў 1960 годзе ў паўночнай частцы сучаснага Самалі.

У красавіку 1960 года Заканадаўчая асамблея пратэктарата Брытанскае Самалі прыняла рэзалюцыю, якая патрабавала прадастаўлення незалежнасці і аб'яднання з падапечнай тэрыторыяй Самалі у адзіную дзяржаву. У маі 1960 года Брытанскі ўрад пачаў падрыхтоўку да прадастаўлення незалежнасці пратэктарату. 26 чэрвеня 1960 года была абвешчана незалежнасць Дзяржавы Самаліленд, прэм'ер-міністрам якой стаў Мухамед Хаджы Ібрагім Эгаль. На наступны дзень Заканадаўчая асамблея Самаліленда прыняла біль, які фармальна дазваляў аб'яднанне з Падапечнай тэрыторыяй Самалі.

1 ліпеня 1960 года Дзяржава Самаліленд аб'ядналася з былой падапечнай тэрыторыяй Самалі ў адзіную дзяржаву Самалі.

Міжнародна-прававое прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Нягледзячы на кароткі тэрмін існавання, Дзяржава Самаліленд атрымала міжнародна-прававое прызнанне з боку 35 дзяржаў (уключаючы Кітайскую Рэспубліку, Егіпет, Эфіопію, Францыю, Гану, Ізраіль, Лівію, Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, Вялікабрытанію і ЗША)[1]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. [http://www.thebrenthurstfoundation.org/Files/Brenthurst_Commisioned_Reports/BD-1105_Consequences-of-Somalilands-International-Recognition.pdf THE BRENTHURST FOUNDATION Strengthening Africa’s economic performance AFRICAN GAme ChANGeR? The Consequences of Somaliland’s International (Non) Recognition
    This list includes China (Republic of ), Egypt, Ethiopia, France, Ghana, Israel, Libya, Union of the Soviet Socialist Republics, United Kingdom, and the United States.
    ]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]