Дзяржаўны бюджэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дзяржаўны бюджэт — каштарыс (расклад) даходаў і расходаў краіны на наступны год; асноўны фінансавы план дзяржавы. Уяўляе сабой самы буйны грашовы фонд, які выкарыстоўвае ўрад для фінансавання сваёй дзейнасці. За кошт дзяржаўнага бюджэту ўтрымліваюцца армія, паліцыя, значная частка аховы здароўя, пры яго дапамозе дзяржава аказвае ўздзеянне на эканамічныя працэсы.

Дзяржаўны бюджэт складаецца з дзвюх узаемазлучаных і ўзаемадапаўняльных частак: даходнай і расходнай. Даходная частка паказвае, адкуль паступаюць грашовыя сродкі для фінансавання дзейнасці дзяржавы, якія пласты грамадства адлічваюць на ўтрыманне дзяржавы больш за ўсё з сваіх даходаў. Расходная частка паказвае, на якія мэты накіроўваюцца акумулюемые дзяржавай сродкі.

У кожнай краіне структура бюджэту мае свае асаблівасці. Яна вызначаецца эканамічным патэнцыялам краіны, маштабнасцю задач, якія вырашаюцца дзяржавай на дадзеным этапе развіцця, роляй дзяржавы ў эканоміцы, станам міжнародных адносін і шэрагам іншых фактараў. Крыніцамі дзяржаўнага бюджэту з’яўляюцца:

Кожны ўрад у сваёй дзейнасці імкнецца да таго, каб даходная частка бюджэту была роўная расходнай. Адпаведнасць іх называецца «балансам даходу». У рэальнай рэчаіснасці расходная частка, як правіла, перавышае даходную. Такі стан бюджэту называецца «бюджэтным дэфіцытам». Яго ўзнікненне абумоўліваецца шматлікімі прычынамі, сярод якіх можна вылучыць наступныя: спад грамадскай вытворчасці, завышаныя расходы на рэалізацыю прынятых сацыяльных праграм, узрослыя выдаткі на абарону, рост ценявога сектара эканомікі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бюджэт дзяржаўны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).