Дзін Гуаньпэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзін Гуаньпэн
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзін Гуаньпэн (кіт.: 丁觀鵬; каля 1708 - каля 1771) — кітайскі мастак часоў дынастыі Цын. Лічыцца адным з лепшых мастакоў Акадэміі прыдворнага жывапісу разам з Тан Даем  (фр.), Лан Шынінам, Чжан Цзунцанам  (англ.) і Цзінь Цінбяа  (англ.).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў мястэчку Шуньцянь (зараз частка Пекіну). У маладосці разам з малодшым братам Гуаньхэ адданы да настаўніка малявання. Вучыўся ў французскага езуіта Жана-Дэні Атырэ  (англ.) (у кітайцаў вядомага як Ван Чжычэн). Азнаёміўся з заходнімі тэхнікамі малявання дзякуючы Джузэпэ Кастыльёнэ. У 1726 годзе ўвайшоў у Акадэмію прыдворнага жывапісу. З тых часоў працаваў тут да самай смерці. У 1741 годзе атрымаў званне хуахуажэня (прыдворнага мастака) 1-га разраду з заробкам 11 лян срэбра штомесяц.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У яго актыве каля 200 скруткаў. Пераважна маляваў партрэты - будысцкіх манахаў, даосаў, бачных чыноўнікаў, членаў імператарскай сям’і. Таксама быў пейзажыстам. Яго працы адзначаюцца каларытам, майстэрствам выкарыстання святла і цені, выкарыстоўваў пярэдні, сярэдні і далёкі планы, спалучаючы кітайскую і еўрапейскую тэхнікі жывапісу. Рабіў копіі вядомых кітайскіх мастакоў.

Вядомыя працы: «Буды несмяротнага жыццё» (1761), «Пропаведзь Буды» (1770), «Словы кахання сярэдняй наложніцы», «Свет пачынаецца з Новага года», «Малюнкі паходжання царства Дхармы» (1767), копія скрутка «Німфы ракі Луо» (1754).

Зноскі

  1. China Biographical Database

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]