Аляксандр Дэспла пачаў працаваць над музыкай да фільма ў 2007 годзе[3]. На той момант здымкі фільма яшчэ не пачаліся, і кампазітару прыходзілася працаваць над музыкай не бачачы выявы[3]. Як звычайна ў фільмах Тэрэнса Маліка, арыгінальная музыка перамяжаецца са шматлікімі класічнымі творамі. Дэспла апісвае свой унёсак у фільм, як «аркестровы, медытатыўны і трансавы»[3].
[Малік] заўсёду казаў мне, што музыка павінна быць як рака, якая цячэ праз фільм, і менавіта гэтага я намагаўся дасягнуць — чагосьці, што плыве і ніколі не спыняецца, вельмі жывога і цякучага.[3]