Дыпламатычныя адносіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дыпламатычныя адносіны — асноўная форма падтрымання афіцыйных адносін паміж суверэннымі дзяржавамі, а таксама некаторымі іншымі дзяржавападобнымі суб'ектамі міжнароднага права — на гэты момант да іх адносяцца Святы Прастол, Мальтыйскі Ордэн і Еўрапейскі Саюз. Некаторыя краіны, якія пакуль не прызнаюць Дзяржаву Палесціна, маюць дыпламатычныя адносіны з АВП як з прадстаўніком палесцінскага народа; аналагічная сітуацыя існуе і з тымі краінамі, якія прызнаюць сірыйскую апазіцыйную кааліцыю законным прадстаўніком сірыйскага народа[1][2][3] — падобныя адносіны сведчаць пра тое, што гэтыя арганізацыі разглядаюцца як будучы ўрад адпаведных дзяржаў. Таксама існуюць прыклады ўсталявання дыпламатычных адносін з урадамі ў выгнанні, якія таксама разглядаюцца як паўнавартасныя ўрады адпаведных дзяржаў у будучыні) у адпаведнасці з нормамі міжнароднага права і практыкай міжнародных зносін.

Паводле Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах 1961 года, усталяванне дыпламатычных адносін ажыццяўляецца па ўзаемнай згодзе. Дыпламатычныя адносіны закліканы спрыяць развіццю дружалюбных адносін паміж дзяржавамі, падтрыманню міру і бяспекі.

Усталяванню дыпламатычных адносін звычайна папярэднічае юрыдычнае прызнанне дзяржавы і яго ўрада з боку іншай дзяржавы, сам факт іх усталявання заўсёды гаворыць пра наяўнасць такога прызнання.

Усталяванне дыпламатычных адносін адбываецца ў выніку перамоў паміж прадстаўнікамі зацікаўленых дзяржаў непасрэдна ці праз дыпламатычных прадстаўнікоў трэціх дзяржаў і афармляецца ў выглядзе абмену пасланнямі, лістамі, нотамі паміж главамі дзяржаў і ўрадаў або міністрамі замежных спраў. Бакі дамаўляюцца пра сам факт усталявання дыпламатычных адносін, узроўні дыпламатычных прадстаўніцтваў (пасольства або місія), дату ўступлення ў сілу пагаднення, тэрмін і парадк яго апублікавання.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі