Дэаэратар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэаэратар

Дэаэратар — прылада для дэаэрацыі вадкасці (вады), для выдалення з яе раствораных газаў. Дэаэратар усталёўваюць на цеплавых электрастанцыях для дэаэрацыі вады, якая падаецца ў парагенератары, і падсілкавальнай вады, якая падаецца ў цеплавую сетку. Пры адсутнасці дэаэрацыі раствораныя ў вадзе каразійна-актыўныя газы (кісларод і свабодны вуглякіслы газ), вылучаючыся ў парагенератары або цеплавой сетцы, выклікаюць карозію металу. Па прынцыпе дзеяння адрозніваюць дэаэратары тэрмічныя, дэсарбцыённыя, хімічныя і інш.