Жан Батыст Вільём

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Жан Батыст Вільём, фота 1860 года

Жан Батыст Вільём (фр. Jean-Baptiste Vuillaume; 7 кастрычніка 179819 сакавіка 1875) — французскі скрыпічны майстар.

БІяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1828 адкрыў уласную майстэрню ў Парыжы. З 1835 займаўся імітацыяй старажытных італьянскіх інструментаў (галоўным чынам Страдывары і Гварнеры). Ён зрабіў больш за 3000 інструментаў.

Жан Батыст таксама быў добрым бізнесменам і вынаходнікам. Так, у прыватнасці, у XIX стагоддзі ім вяліся пошукі магчымасцей для атрымання больш нізкіх гукаў, у выніку чаго ён зацвердзіў новы нацыянальна-самабытны тып гучання смычковых інструментаў - яркі, інтэнсіўны, але недастаткова гнуткі. Вынайшаў арыгінальныя канструкцыі кантрабаса вышынёй у чатыры метры (1849), альта (так званая віёла кантральта, 1855), спецыяльную педаль-сурдыну для фартэпіяна (1867). Лепшыя інструменты Жана Батыста з'яўляюцца да цяперашняга часу канцэртнымі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.