19 сакавіка
З пляцоўкі Вікіпедыя.
19 сакавіка — 78-ы (79-ы) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі[правіць]
- 1227: Пачатак пантыфікату папы рымскага Рыгора IX.
- 1918: Рада БНР прыняла палажэнне аб вярхоўнай уладзе БНР. Абвяшчалася, што ніводзін закон не будзе мець сілы без зацвярджэння яго Радай.
- 1919: Адбылося першае пасяджэнне Цэнтральнай беларускай рады Гродзеншчыны.
- 1946: Востраў Рэюньён атрымаў статус "заморскага дэпартамента" Францыі.
- 1982: Пачатак Фалклендскага канфлікту паміж Аргенцінай і Вялікабрытаніяй.
- 2003: Пачатак вайны ў Іраку (01:00 UTC).
- 2006: Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, уладу захаваў Аляксандр Лукашэнка.
Нарадзіліся[правіць]
- 1488: Іаан Магнус, шведскі багаслоў і гісторык
- 1612: Соф'я Слуцкая, княгіня, праваслаўны дзеяч
- 1629: Аляксей Міхайлавіч, цар рускі (нар. (19(29).3.1629)
- 1813: Давід Лівінгстан, шатландскі даследчык Афрыкі
- 1895: Тамаш Грыб, беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч (пам. 25.1.1938)
- 1900: Фрэдэрык Жаліо-Кюры, французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1935)
- 1921: Язэп Юхо, беларускі правазнаўца, гісторык права (пам. 29.7.2004)
- 1931: Генадзь Кісялёў, беларускі літаратуразнавец, архівіст (пам. 14.11.2008)
- 1956: Ягор Гайдар, расійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, эканаміст (пам. 16.12.2009)
- 1981: Кало Турэ, івуарыйскі футбаліст
- 1990: Сяргей Астапчук, беларускі хакеіст
Памерлі[правіць]
- 1721: Клімент XI, Папа Рымскі
- 1887: Юзаф Крашэўскі, беларускі і польскі пісьменнік, гісторык і фалькларыст (нар. 28.7.1812)
- 1987: Луі дэ Бройль, французскі фізік (нар. 15.8.1892)
- 2005: Арсень Скаруліс, беларускі юрыст
Святкуюць[правіць]
Расія — Дзень стварэння падводных сіл Расійскага флота
Італія,
Мальта,
Ліхтэнштэйн — Дзень святога Іосіфа (Дзень бацькі).