Жоўта-зялёныя водарасці
| Жоўта-зялёныя водарасці | |||||||||||||||
Botydium granulatum
|
|||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Надцарства: | |||||||||||||||
| Царства: | |||||||||||||||
| Аддзел: |
Жоўта-зялёныя водарасці |
||||||||||||||
| Навуковая назва | |||||||||||||||
|
Xanthophyceae P.Allorge ex Fritsch, 1935 |
|||||||||||||||
|
|||||||||||||||
Жоўта-зялёныя водарасці, рознажгуцікавыя водарасці (Xanthophyceae) — аддзел водарасцей.
Вядома каля 560 відаў і ўнутрывідавых таксонаў. Пашыраны па ўсім зямным шары пераважна ў прэсных, некаторыя — у салёных вадаёмах і глебе. Планктонныя арганізмы, радзей бентасныя. На Беларусі адзначана больш за 50 відаў з 22 родаў: арахнахлорыс, афіяцытыум, батрыдыум, батрыдыёпсіс, вашэрыя, гетэротрыкс, гетэракокус, манодус плеўрахлорыс, трыбанема, тэтраэдрыела, харацыёпсіс і інш.
Аднаклетачныя, шматклетачныя, радзей каланіяльныя і цэнабіяльныя арганізмы разнастайнай формы. Рухомыя, плаваюць пасіўна або прымацаваныя. Колер ад светла- да цёмна-жоўта-зялёнага, рэдка зялёны або блакітны з-за наяўнасці ў хларапластах, акрамя хларафілу, вялікай колькасці жоўтых пігментаў (ксантафілы, караціны). Клеткі адна-, радзей шматядравыя з абалонкай, радзей голыя. Крухмал, як запасное рэчыва, адсутнічае (характэрная прыкмета). Жыўленне пераважна аўтатрофнае. Размнажэнне вегетатыўнае, бясполае (зааспорамі, аўтаспорамі і інш.), рэдка полавае (іза- і аагамія). Аднаклетачныя рухомыя віды і зааспоры маюць два жгуцікі рознай даўжыні (адсюль другая назва).
Літаратура [правіць]
- Жоўта-зялёныя водарасці // БЭ ў 18 т. Т. 6. Мн., 1998.