Журналістыка
Журналі́стыка — літаратурная дзейнасць журналіста ў сродках масавай інфармацыі. Спачатку журналістыка абмяжоўвалася толькі друкаванымі выданнямі, затым, са з'яўленьнем новых сродкаў масавай інфармацыі, распаўсюдзілася на радыё і тэлебачанне, а да канца XX стагоддзя з'явіліся і інтэрнэт-выданні, якія цяпер альбо дапаўняюць ужо існыя друкаваныя выданні, альбо складаюць ім канкурэнцыю. У наступным, у сувязі з ростам карыстачоў сеткі інтэрнэт, журналістыка будзе арыентаваная на інтэрнэт-выданні, а друкаваная журналістыка будзе рэфармаваная. На сённяшні дзень гэтая «эвалюцыя журналістыкі» ўжо назіраецца ў краінах з вялікай колькасцю карыстальнікаў інтэрнэту.
Віды журналістыкі [правіць]
- газетная
- тэлевізійная
- радыёжурналістыка
- інтэрнэт-журналістыка
- фотажурналістыка
Магчымыя змешванні гэтых відаў, напрыклад, фотажурналістыка можа быць газетнай, радыёпраграмы могуць перадавацца па інтэрнэце ў гукавым і тэкставым выглядзе, інтэрнэт-выданні могуць рыхтаваць праграмы для радыё і г. д.
Жанры журналістыкі [правіць]
Існуе тры групы жанраў:
Інфармацыйныя (нататка, інфармацыйны допіс, інфармацыйная справаздача, інфармацыйнае інтэрв'ю, бліц-апытанне, пытанне — адказ, рэпартаж, некралог)
Аналітычныя (аналітычная справаздача, аналітычны допіс, аналітычнае інтэрв'ю, аналітычнае апытанне, гутарка, каментар, сацыялагічнае рэзюмэ, анкета, маніторынг, рэйтынг, рэцэнзія, артыкул, журналісцкае расследаванне, агляд, агляд СМІ, прагноз, версія, эксперымент, ліст, споведзь, рэкамендацыя (рада), аналітычны прэс-рэліз)
Мастацка-публіцыстычныя (эсэ, нарыс, замалёўка, фельетон, памфлет, т.зв. гонза-журналістыка і інш.)
Журналістыка як прафесія прадугледжвае спецыялізацыю па абласцях:
- палітычная журналістыка
- сацыяльная журналістыка
- міжнародная журналістыка
- галіновая журналістыка
- спартыўная журналістыка
- навуковая журналістыка
- дзелавая журналістыка
і інш.
Вонкавыя спасылкі [правіць]
| Гэта пачатак артыкула пра прафесіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Журналістыка | |
|---|---|
| Прафесійныя праблемы |
Навіны • Рэпартаж • Напісанне • Этыка • Аб'ектыўнасць • Каштоўнасці • Атрыбуцыя • Дыфамацыя • Рэдакцыйная незалежнасць • Утварэнне • Новыя СМІ • Іншыя тэмы |
| Жанры |
Прапагандысцкая журналістыка • Грамадзянская журналістыка • Публічная журналістыка • Ганза-журналістыка • Журналісцкія расследаванні • Літаратурная журналістыка • Музычная журналістыка • Целекрытыка • Дзелавая журналістыка • Апавядальная журналістыка • Новая журналістыка • Новыя медыя • Публіцыстыка • Візуальная журналістыка • Наглядальная журналістыка • Выкрывальная журналістыка • Міжнародная журналістыка • Навуковая журналістыка |
| Сацыяльныя ўздзеянні |
|
| Навінавыя СМІ | |
| Ролі |
Журналіст • Рэпарцёр • Рэдактар • Рэстаранны крытык • Калумніст • Інтэрв'юер • Каментатар • Прэс-сакратар • Фатограф • Вядучы навін • Медыя-магнат • Метэаролаг |
| Тэлевізійныя прыёмы | |
| Мерапрыемствы | |
| Прафесійны жаргон |
Джынса • Пілотны выпуск • Свежая галава • Сінхрон • Стэндап • Тэлекілер |
