Інтэрнэт
Інтэрнэ́т[1][2][3] (англ.: Internet, ад Interconnected Networks — аб'яднаныя сеткі) — глабальная тэлекамунікацыйная сетка інфармацыйных і вылічальных рэсурсаў, якую ў 1989 годзе распрацавалі брытанскі навуковец Цім Бернерс-Лі і бельгійскі — Роберт Каё.
З дапамогай вучоных з Еўрапейскай арганізацыі ядзерных даследаванняў (ЕАЯД) Бернерс-Лі і Каё стварылі міжнародную сетку для абмену навуковымі звесткамі. Іх распрацоўка сталася агульнадаступнаю ў 1991 годзе. У 1994 годзе налічвалася каля пяцісот сайтаў. У 2009 годзе іх колькасць перавысіла 80 мільёнаў[4].
Інтэрнэт складаецца з многіх тысяч карпаратыўных, навуковых, урадавых і дамашніх камп'ютарных сетак. Часта яго называюць сусветным (ці глабальным) сецівам або павуціннем[4], або проста Сеціва.
Паводле даных Міжнароднага саюза электрасувязі ААН, 23 % насельніцтва зямлі карыстаецца Сецівам. Заснавальнікам першага інтэрнэт-партала (Global Network Navigator), што ўтрымваўся на прыбыткі ад рэкламы, стаўся Дэйл Доэрці[4].
Гл. таксама [правіць]
| Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
Зноскі
- ↑ «Слоўнік іншамоўных слоў» пад рэд. Булыкі.
- ↑ Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы: / Мікола Савіцкі. Мінск: “Энцыклопедыкс”. 2009. – 300 с. ISBN 978-985-6742-83-8
- ↑ Літара э ў запазычаных словах пасля губных зычных, а таксама пасля з, с, н пішацца згодна з літаратурным вымаўленнем. Так, словы... інтэрнэ'т пішуцца з літарай э //Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі (2008)
- ↑ 4,0 4,1 4,2 Цім Бернерс-Лі: Будучыня інтэрнэту нашмат больш мінулага// Беларускія навіны IT. 24 красавіка 2009