Жыгалка асенняя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Жыгалка асенняя
Stomoxys calcitrans on aloe vera.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Тып:

Членістаногія

Клас:

Насякомыя

Парадак:

Двухкрылыя

Сямейства:

Сапраўдныя мухі

Род:

Stomoxys

Від:

Жыгалка асенняя

Навуковая назва

Stomoxys calcitrans
(Linnaeus, 1758)

Сінонімы
  • Conops calcitrans
  • Musca occidentis
  • Stomoxis dira
  • Stomoxis inimica
  • Stomoxys cybira
  • Stomoxys parasita
ITIS   150287
NCBI   35570

Жыгалка асенняя, Жыгалка звычайная[1] (Stomoxys calcitrans) — від мух сямейства сапраўдныя мухі. З'яўляецца пераносчыкам узбуджальнікаў сібірскай язвы, сепсісу, тулярэміі, трыпанасамозаў і іншых захворванняў. Распаўсюджаная паўсюдна. Колькасць ўзрастае да канца лета - пачатку восені.

[правіць] Апісанне

Паводле біялогіі і марфалогіі блізкая да пакаёвай мухі. Даўжыня 5,5-7 мм. Мае шэрую афарбоўку з цёмнымі палосамі на грудзях і плямамі на брушку. Хабаток моцна выцягнуты і на канцы нясе пласцінкі з хітынавымі «зубамі». Трэннем хабатка аб скуру муха здымае эпідэрміс і, сілкуючыся крывёй, адначасова ўпускае атрутную сліну, выклікаючы моцнае раздражненне. Самкі і самцы сілкуюцца крывёй, нападаючы пераважна на жывёл, але часам і на чалавека. Пладавітасць 300-400 яек, якія адкладваюцца купкамі па 20-25 у гной, радзей на перагнілыя раслінныя парэшткі, часам у раны жывёл і чалавека, дзе і развіваюцца лічынкі.

Зноскі

  1. Напісанне Жыгалка асенняя, Жыгалка звычайная ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.460
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах