Тулярэмія
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Тулярэмія | ||
|---|---|---|
| Тулярэмічнае паражэнне скуры правай рукі | ||
| МКХ-10 | A21. | |
| МКХ-9 | 021 | |
| DiseasesDB | 13454 | |
| MedlinePlus | 000856 | |
| eMedicine | med/2326 | |
Тулярэмія — заанозная інфекцыя, якая мае прыродную ачаговасць. Характарызуецца інтаксікацыяй, ліхаманкай, паражэннем лімфатычных вузлоў. Узбуджальнік захворвання — дробная бактэрыя Francisella tularensis. Пры награванні да 60 °C гіне праз 5—10 хвілін. Носьбіты палачкі тулярэміі — зайцы, трусы, вадзяныя пацукі, палёўкі. У прыродных ачагах перыядычна ўзнікаюць эпізаотыі. Інфекцыя перадаецца чалавеку ці непасрэдна пры кантакце з жывёламі (паляванне), ці праз заражаныя харчовыя прадукты і ваду, радзей аспірацыйным шляхам (пры апрацоўцы збожжавых і фуражных прадуктаў, малацьбе хлеба), крывасмактальнымі членістаногімі (сляпень, клешч, камар і інш.).
| Асабліва небяспечныя інфекцыі (па ММСП) | ||
|---|---|---|
| ММСП 1969 года | Лёгачная чума • Халера • Жоўтая ліхаманка | |
| ММСП 2005 года | Ліхаманкі Эбола • Ласа • Марбург • Заходняга Ніа | |
| Рэгіянальнага і нацыянальнага ўзроўня |
Сібірская язва • Тулярэмія • Ліхаманка дэнге • Ліхаманка Рыфт-Валі • Менінгакокавая інфекцыя | |
| Выключаныя | Сыпны тыф • Зваротны тыф • Натуральная воспа | |