Загрузачны сектар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Загрузачны сектар, бутсектар (англ.: boot sector) — гэта асаблівы сектар на цвёрдым дыску, дыскеце ці іншай дыскавай прыладзе захоўвання інфармацыі. (Для дыскеты гэта первшы фізічны сектар, для цвёрдага дыска — першы фізічны сектар для кожнага раздзела) У працэсе загрузкі камп'ютара з дыскеты ён загружаецца ў памяць праграмай POST (у камп'ютарах архітэктуры IBM PC звычайна з адрасу 0000:7c00), яму перадаецца кіраванне камандай long jump.

Загрузачны сектар, часам званы stage1, гэта значыць першым этапам загрузкі аперацыйнай сістэмы, загружае праграму другога этапа загрузкі аперацыйнай сістэмы stage2 (другасны загрузчык, часам у якасці stage2 загружаецца boot manager альбо праграма аўтарызацыі і аховы доступу). У некаторых АС ролю stage1 выконвае MBR, і падчас загрузкі АС з цвёрдага дыска загрузачны сектар не ўжывецца. На незагружальных раздзелах цвёрдага дыска загрузачныя сектары таксама могуць не змяшчаць праграму загрузкі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Ссылки[правіць | правіць зыходнік]