Закон Клейтана

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Закон Клейтана (Clayton Antitrust Act 1914) — федэральны закон ЗША, які рэгуляваў дзейнасць трэстаў.

Прыняты Кангрэсам і 15 кастрычніка 1914 падпісаны Прэзідэнтам Вудра Вільсанам. Атрымаў назву ад імя распрацоўшчыка законапраекта - Генры Клейтана.

Згодна з законам Клейтана:

  • абмяжоўвалася дзейнасць трэстаў (была забаронена коштавая дыскрымінацыя і продаж тавару "ў нагрузку")
  • для кантролю над дзейнасцю трэстаў стваралася Федэральная гандлёвая камісія

У адрозненне ад прынятага раней ў 1890 першага Федэральнага антытрэстаўскага закона Шэрмана, вызваляў ад пераследаў рабочыя і фермерскія арганізацыі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.329

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]