Залатакратовыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Залатакратовыя
Taupe doree.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chrysochloridae Gray, 1825

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   633418
NCBI   9389

Залатакратовыя, златакраты (Chrysochloridae) — сямейства дробных млекакормячых.

Цела круглаватае, даўжыня 8—24 см, хвост рудыментарны. Пыска на канцы арагавелая. Цела ўкрыта густой поўсцю чырвонага, жоўтага, аліўкавага ці карычневага колеру з прыгожым металічным бляскам. Рудыментарныя вочы схаваныя пад скурай. Пярэднія лапы 4-пальцавыя, з кіпцюрамі, заднія — 5-пальцавыя, з перапонкамі.

Адрозніваецца 9-10 родаў, каля 30 відаў. Эндэмікі Капскай біягеаграфічнай вобласці (Паўднёвая Афрыка).

Вядуць падземны, рыючы спосаб жыцця. Кормяцца ў асноўным беспазваночнымі. Нараджаюць 2 дзіцянят.

Зноскі