Зарын
Зарын — ізапрапілавы эфір метылфосфарнай кіслаты, вадкасць бяз колеру і паху, змешваецца ва ўсіх адносінах з вадой і арганічнымі распушчальнікамі.
[правіць] Адкрыццё
Зарын быў адкрыты ў 1938 годзе ў Рурскай даліне Германіі двума нямецкімі навукоўцамі, якія спрабавалі атрымаць больш магутныя пестыцыды. Зарын з'яўляецца другім па таксічнасці пасля замана з чатырох атрутных рэчываў G-серыі, створаных у Германія. G-серыя — першае і самае старое сямейства баявых атрутных рэчываў нервова-паралітычнага дзеяння: GA (табун), GB (зарын), GD (заман) і GF (цыклазарын). Зарын, адкрыццё якога адбылося ўслед за табунам, назвалі ў гонар яго даследнікаў: Schrader, Ambros, Ru"diger і Van der LINde.
[правіць] Фізіялагічнае ўздзеянне
Зарын — атрутнае рэчыва, якое валодае нервова-паралітычным дзеяннем. Выклікае паражэнне пры любым відзе ўздзеяння, асабліва хутка — пры інгаляцыі. Першыя прыкметы пашкоджаньня (міёз і цяжкасць дыхання) з'яўляюцца ў целе чалавека пры канцэнтрацыі зарыну ў паветры 0,0005 мг/л (праз 2 хвіліны). Сярэднесмяротная канцэнтрацыя — 0,075 мг/л — дасягаецца пры дзеянні зарыну на органы дыханьня цягам адной хвіліны, канцэнтрацыя ў 0,12 мг/л — пры дзеяньні праз скуру. Паўлятальнай дозай з'яўляецца 24 мг/кг вагі, пры якой гіне 50% асобаў пры траплянні на адчыненую скуру. Паўлетальнай дозай пры пераральным (праз рот) увядзенні з'яўляецца 0,14 мг/кг вагі.
[правіць] Вонкавыя спасылкі
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Зарын