Заслужаны дзеяч мастацтваў Украіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Заслужаны дзеяч мастацтваў Украіны
Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва укр.: Заслужений діяч мистецтв України
Краіна Сцяг Украіны Украіна
Тып ганаровае званне
Дата заснавання 29 чэрвеня 2001
Статус ўручаецца
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Агульны выгляд нагрудных знакаў да 2001 года

«Заслужаны дзеяч мастацтваў Украіны» — дзяржаўная ўзнагарода Украіны — ганаровае званне Украіны, прысвойваецца Прэзідэнтам Украіны ў адпаведнасці з Законам Украіны «Аб дзяржаўных узнагародах Украіны». Згодна з Палажэннем аб ганаровых званнях Украіны ад 29 чэрвеня 2001 года, гэтае званне прысвойваецца:

" рэжысёрам, хормайстарам, балетмайстарам, дырыжорам, мастакам, мастацкім кіраўнікам мастацкіх калектываў, кампазітарам, пісьменнікам, драматургам, сцэнарыстам, кінааператарам, мастацтвазнаўцам і літаратуразнаўцам, выкладчыкам навучальных устаноў культуры і мастацтваў за стварэнне высокамастацкіх твораў у галіне музыкі, літаратуры, драматургіі , кінематаграфіі, навуковых прац па пытаннях мастацтва і літаратуры, падрыхтоўку кадраў работнікаў культуры і мастацтваў, арганізацыю дзейнасці культурнай сферы "

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]