Злітак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Злітак золата (100 гр.)

Злітак — зацвярдзелая маса металу (сплаву) пэўнай формы (усечанай піраміды, прызмы, цыліндра, конуса); паўфабрыкат, прызначаны для далейшай перапрацоўкі (пракаткай, каваннем, пераплаўкай). Атрымліваюць пры крышталізацыі ва ўліўніцах, бесперапынным ліццём, электрашлакавым пераплавам, спяканнем металічных парашкоў і інш. Пры вытворчасці сталі атрымліваюць зліткі масай у некалькі дзясяткаў тон для наступнага абціскання на блюмінгах і слябінгах.

Ізрой — назва, якой у Полацкім княстве называлі сярэбраны злітак. У «безманетны перыяд» 12—13 ст. зліткі рознай вагі замянялі тут грошы. «Літоўскія» мелі вагу 100—105 г, «кіеўскія» — 163—165 г, «наўгародскія» — 200 г.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
  • Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. М. П. Касцюк, У. Ф. Ісаенка, Г. В. Штыхаў і інш. — Мн.: Беларусь, 1994. — 527 с.: іл. ISBN 5-338-00929-3 (ч. 1), ISBN 5-338-01083-6 С.91 (са спас. на Историческое краеведение Белоруссии, Мн., 1980. С.182,183