З’ява твару і вазы з садавіной на беразе мора

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сальвадор Далі
З’ява твару і вазы з садавіной на беразе мора. 1938
Матэрыял алейныя фарбы і палатно
Wadsworth Atheneum Museum of Art[d]

«З’ява твару і вазы з садавіной на беразе мора» — карціна іспанскага мастака Сальвадора Далі, напісаная ў 1938 годзе.[1][2] Знаходзіцца ў музеі Уодсварт Атэнеум[ru].[3]

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Твор дэманструе метамарфозы, утоены сэнс і контуры прадметаў. У цэнтры размешчана ваза з садавіной. Ножка вазы грае ролю пераносся на твары, які выяўляецца ў гэтай метамарфозе. У верхняй частцы карціны відаць ці то мора, ці то валасы, а таксама горы, невялікі горад і неба. Тым часам як пярэдні план займае большую частку ўвагі гледача, на заднім плане можна ўбачыць дзеянні некалькіх людзей, а таксама яшчэ адну вазу з садавіной. Таксама ў метамарфозах карціны хаваюцца выявы двух сабак.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]