Сальвадор Далі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Сальвадор Далі

Сальвадо́р–Дамі́нга–Фелі́п–Жасі́нт ДАЛІ́–ДАМЕНЕ́К (ісп.: Salvador Domingo Felipe Jacinto Dalí i Domènech, катал.: Salvador Domingo Felip Jacint Dalí Domènech ; 11 мая 190423 студзеня 1989), вядомы іспанскі мастак, жывапісец, графік і скульптар, адзін з самых вядомых прадстаўнікоў сюррэалізму. Аўтар кароткіх экстравагантных фільмаў. Удзельнічаў у напісанні сцэнарыя да сюррэалістычнага фільма Луіса Бун'юэля "Андалузскі сабака". Распрацоўшчык знакамітага лагатыпу цукеркі "Чупа-чупс". Стварыў больш за 1500 карцін, скульптур, кніжных малюнкаў. Па каммерцыйнай паспяховасці з усіх мастакоў ХХ ст. саступаў только Эндзі Ўорхалу.

[правіць] Біяграфія

Нарадзіўся 11 мая 1904 года ў іспанскім горадзе Фігерасе, ў сям'і заможнага натарыуса дона Сальвадора Далі-і-Кусі. З дзяцінства быў схільны да непаслухмянасці, істэрыкі, ганарлівасці, заўсёды дабівайся ад бацькоў того, што хацеў. Першую карціну намаляваў на паштоўцы ў 6 год. Таленавіты выкладчык мастацтва Нун'ес дапамагае Сальвадору развіць его здольнасці. Бацька выказвае нерашучасць ў пытанні аб жаданні Сальвадора стаць мастаком, але заўсёды ахвотна купляе яму ўсе мастацкія інструменты. У 1921 г. памерла маці будучага мастака, у той жа год ён паступае ў Акадэмію Сан-Фернанда ў Мыдрыдзе, зде знаёміцца з будучым рэжыссёрам Луісам Бюн'юэлем і паэтам Федерэка Гарсіа Лорка. Адзінокі, маўклівы, саромлівы, заўсёды дзіўна адзеты, па сутнасці інфант, Далі не ўмее карыстацца грашыма, заўсёды плоціць за ўсіх. Атрымаўшы унушальныя чэкі, бацька памяньшае яму грашовую падтрымку. Ў 1922 г. Сальвадора на год выключаюць з акадэміі за сапраўдны ці фантомны ўдзел у радыкальных арганізацыях. Ў 1920-х гг. Далі спрабуе розные стылі жывапісу (імпрэссіанізм, кубізм), жадаючы знайсці свой уласны. У 1926 Далі наведвае Францыю, сустракаецца з Пікасса. У той жа год яго паўторна і назаўсёды выключаюць з Акадэміі: амбіцыёзны, атрымаўшы высокія адзнакі французскіх мастакоў, лічачы афіцыйную адукацыю стрымліваючым фактарам, на экзаменах ён заяўляе выкладчыкам, што знае больш іх усіх разам узятых.

У 1929 г. ў Парыжы разам з Луісам Бун'юэлем выпускае фільм «Андалузскі сабака». У тым жа годзе знакоміцца з Гала (Аленай Дмітрыеўнай Дзяканавай), якая дзеля яго кідае свайго мужа паэта Поля Элюара і дачку Сесіль і селіцца з мастаком у Порт-Льігаце. Старэйшая за Далі на 10 год, Гала была не толькі яго жонкай, але і мэнеджэрам, даглядала яго, як маці, падмацоўвала яго рашучасць, прымушала працаваці, чаго бязвольная, эксцэнтрычная, хоць і таленавітая натура Далі падчас патрабавала. Спачатку жывучы з Сальвадорам у беднасці ў Порт-Льігатскай хатцы, у далейшым Гала дзяліла з вялікім мастаком і багацце, і славу. У 1934 г. яны ажаніліся. У тым жа годзе Далі мірыцца с бацькам, з якім парваў з-за нежадання апошняга прызнаваць адносіны сына з замужняй жанчынай. З-за камерцыялізацыі сваёй творчасці і несур'ёзных («сюррэалістычных») адносінаў да палітыкі парывае с французскімі сюррэалістамі, якія на той час пачынаюць захапляцца камуністычнымі, прасталінскімі ідэямі.

Ў 1940 г. Далі і Гала переязжяюць ў ЗША, дзе мастак супрацоўнічае з У. Дзіснэем і А. Хічкокам, піша кнігу «Тайнае жыццё Сальвадора Далі, якое расказана ім самім». Ў 1948 г. супругі вяртаюцца ў Каталонію. Далі ужо багаты і знакаміты. Акрамя жывапісу стварае фільмы, выдае эпатажную кнігу «Дзённік аднаго генія», дзе бяссорамна прымушае чытачоў быць назіральнікамі самых інтымных фізіялагічных аспектаў жыцця вялікага мастака. Адносіны з Гала пагаршаюцца, жонка проста стамілася ад жыцця з эксцэнтрычным геніям, да якога яна падалася дзеля славы і грошаў і дзеля якога ахварявала сваёй маладосцю, энергіяй і душою, і мастак купляе дзеля жонкі замак у вёсцы Пубаль, куды мае права наведвацца толькі па пісьмоваму дазваленню Гала. Здароўе Далі пагаршаецца. Знаёміцца з Амандай Лір — транссэксуалам, папулярнай зоркай, якая робіцца яго сяброўкай і натуршчыцай дзеля позніх палотнаў. У 1982 г. Гала памірае. Далі ўпадае ў дэпрэсію. Мастака разбівае хвароба Паркінсона, шматлікія фобіі, кашмары. У 1983-84 гг. ён вяртаецца да малявання, але знішчае многія новые карціны, у якіх больш не пазнае себя. Апошняй серыяй мастака былі «Пятушыныя баі» (1985 г.) — прымітыўныя малюнкі, створаныя старым, паралізаваным чалавекам. Ў 1984 г. Далі ледзь не загінуў у пажары ў сваім доме і трапіў у бальніцу са шматлікімі ажогамі. Ў апошнія гады жыцця не заўважаў людзей, не выгаварыў амаль ніводнай фразы. Памёр у 1989 г.

[правіць] Гл. таксама

[правіць] Cпасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах