Казарка белашчокая

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Казарка белашчокая
Kazarka 01.JPG
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Падцарства:

Эўметазоі

Падраздзел:

Другаснаротыя

Тып:

Хордавыя

Падтып:

Хрыбетныя

Надклас:

Чатырохногія

Клас:

Птушкі

Парадак:

Гусепадобныя

Сямейства:

Качыныя

Род:

Казаркі

Від:

Казарка белашчокая

Навуковая назва

Branta leucopsis Bechstein, 1803

ITIS   175014
NCBI   184711

Казарка белашчокая (Branta leucopsis) — невялікая гусь з сямейства Качыныя.

Даўжыня цела 60-70 см, даўжыня крыла 38,5-43 см, вага 1-2,5 кг. Вонкава нагадвае канадскую казарку (Branta canadensis). Мае двухколерную афарбоўку апярэння: чорную зверху, белую знізу. На баках цела шэрыя палосы (яны мацней развіты ў самцоў). У маладых птушак замест чорнага колеру ў апярэнні пераважае цёмна-буры. Пуховая птушаня зверху цёмна-шэры, знізу бялёсы. У белашчокай казаркі рэзка выдзяляюцца белыя бакі галавы, лоб і горла.

Бегае хутка і нярэдка такім спосабам ратуецца ад небяспекі падчас лінькі. Выдатна плавае і лёгка лётае.

[правіць] Гнездзішчы і зімоўкі

Гняздуецца белашчокая казарка на паўночна-ўсходнім узбярэжжы Грэнландыі, астравах Шпіцбэрген, Вайгач і Новая зямля. Гнездавыя калоніі сустракаюцца ў арктычнай тундры. На гняздоўі прытрымліваецца горнага ландшафту поўначы — скалістых абрываў і ўзбярэжжаў, стромкіх схілаў, якія чаргуюцца з паніжэннямі, пакрытымі сакавітай травой, берагоў скалістых ручаёў і азёр. Гняздуецца асобнымі калоніямі да 75 пар, адлегласць паміж асобнымі гнёздамі — некалькі дзесяткаў метраў. Поўная кладка складаецца з 4-5 яек. Белашчокія казаркі, якія гняздуюць у Расіі, утвараюць адасобленую ўсходнееўрапейскую папуляцыю.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах