Кальмары
| Кальмары | ||||||||||||||
Кальмар
|
||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Тып: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Атрад: |
Кальмары |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Teuthida A. Naef, 1916 |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Кальмары (Teuthida) — атрад дзесяціногіх галаваногіх малюскаў. Звычайна маюць памеры 0,25-0,5 м, але гіганцкія кальмары роду Architeuthis могуць дасягаць 20 метраў (улічваючы шчупальцы) і з'яўляюцца самымі буйнымі беспазваночнымі.
Даўжыня ад 2 см да 5 м, гіганцкіх кальмараў да 18 м; маса больш за 300 кг (зрэдку да 1 т). Цела падоўжанае, верацёнападобнае. На галаве 8 рук і 2 шчупальцы. Вочы вялікія. Шкілет — вузкая рагавая пласцінка. Ёсць радула і чарнільны мяшок. Мелкаводныя кальмары здольны мяняць афарбоўку, глыбакаводныя — амаль празрыстыя ці аднатонныя. Многія кальмары маюць органы свячэння. Кальмары маюць пяць пар щупальцаў. Чацвёртая пара падоўжылася ў працэсе эвалюцыі. Размяшчэнне прысмоскаў на шчупальцы вар'іруецца. Адкладваюць яйцы.
Кальмары жывуць практычна ва ўсіх кліматычных паясах, уключаючы арктычны. Тыя, што насяляюць паўночныя моры маюць малы ў параўнанні з паўднёвымі суродзічамі памер і пераважна не маюць афарбоўкі.
Кормяцца рыбай і беспазваночнымі. Самі служаць кормам для кашалотаў і іншых кітападобных, рыб, птушах, ластаногіх.
Многія віды кальмараў — аб'екты промыслу, сыравіна для фармацэўтычнай прамысловасці.
| Гэта пачатак артыкулу па біялогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |