Калінінградскі паўвостраў

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 54°49′50″ пн. ш. 20°16′08″ у. д. / 54.830556° пн. ш. 20.268889° у. д. (G) (O) (Я)

Карта размяшчэння паўвострава
Бераг паўвострава каля Светлагорска


Калінінградскі паўвостраў (Земландскі, Самбійскі паўвостраў) — паўвостраў ва Усходняй Еўропе, на тэрыторыі Калінінградскай вобласці.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паўвостраў знаходзіцца на паўднёва-усходнім узбярэжжы Балтыйскага мора і падзяляе прэснаводны Калінінградскі (Віслінскі) заліў з Прыморскай бухтай і марскую Гданьскую бухту на паўднёвым захадзе з прэснаводным Куршскім залівам і адкрытым Балтыйскім морам на паўночным усходзе. У паўночнай частцы паўвострава знаходзяцца мысы Таран, на якім размяшчаецца маяк, і Гвардзейскі. На паўвостраве шмат рэк, найбуйнейшыя з якіх Прэголя,якая ўпадае ў Калінінградскі заліў, і Нельма, якая ўпадае ў Прыморскую бухту.[1] Іншыя рэкі: Алейка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паўвостраў у старажытнасці быў заселены прускім племем самбаў, па якім і атрымаў сваю першапачатковую назву — Самбія (Самбійскі паўвостраў). Пасля Вялікай Айчыннай вайны Самбійскі паўвостраў увайшоў у склад СССР і атрымаў новую назву — Калінінградскі паўвостраў; старыя назвы Земландскі паўвостраў і Самбийскі паўвостраў таксама часта выкарыстоўваюцца і ў наш час.

Зноскі

  1. (руск.)  Тапаграфічная карта N-34-А.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кучерявый П. П., Фёдоров Г. М. География Калининградской области. — Калининград: Калининградское книжное издательство, 1989. С. 33 — 35.