Каманда 52 (Конга)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каманда 52
Гады існавання 19641967
Краіна Рэспубліка Конга
Уваходзіць у Каманда 5
Тып Белыя найміты ў Конга
Колькасць 40-50 чалавек
Удзел у Кангалезскі крызіс
Паўстанне Сімба
Мяцяжы ў Стэнлівілі
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Федэратыўная Рэспубліка Германіі (1949—1990) Зігфрыд Мюлер
Федэратыўная Рэспубліка Германіі (1949—1990) Ганс фон Лірэнс
Бельгія Jennis

Каманда 52 — падраздзяленне наймітаў часоў Кангалезскага крызісу 1960-х. Адзін з узводаў «Каманда 5». У атрадзе служылі байцы розных нацыянальнасцей, але вядомасць ён атрымаў за кошт наёмнікаў з Заходняй Германіі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

21 жніўня 1964 года ў Рэспубліку Конга прыбываюць першыя найміты, якіх улады заклікалі дапамагчы з падаўленнем паўстання Сімба. Сярод іх быў немец Зігфрыд Мюлер, ветэран Другой сусветнай[1]. З наёмнікам было яшчэ 4-5 яго суайчыннікаў[2], у тым ліку Бернд Кёлерт і Вальтэр Нестлер[1].

З самага пачатку яны моцна адрозніваліся ад астатніх замежных баевікоў не толькі паводзінамі і манерай трымацца, але і сваім знешнім выглядам. Напрыклад, Кёлерт вылучаўся сярод іншых сваім бардовым берэтам з кукардай у выглядзе рукі Святога Міхаіла[2].

У першай аперацыі («Watch Chain») Кёлерт і Нестлер загінулі[1]. Нечакана газеты і часопісы распаўсюдзілі навіну, што адзін з афіцэраў наймітаў адкрыта носіць гітлераўскую ўзнагароду — Жалезны крыж са свастыкай. Гэтым чалавекам быў Мюлер[2].

Увечары 8 верасня немцу даручылі стварыць узвод «Каманда 52». Мюлер спытаў свайго начальніка Майка Хоара, якіх людзей яму набраць. Той сказаў, што можна набіраць каго ён хоча, але параіў узяць суайчыннікаў. Так, напрыклад, у атрад увайшлі Фрыц Кётэрыч, Хайнц Ветэнгель і Петэр Крумэ[1]. У падраздзяленне Мюлера набрана 50 чалавек, у асноўным былыя байцы ПДВ[2]. Атрад быў падзелены на чатыры групы[1].

Баявы шлях[правіць | правіць зыходнік]

Апоўдні 9 верасня Мюлер пераправіўся з 39 сваімі наймітамі на самалёце ў Леапольдвіль, дзе пачалася аперацыя «Тшуапа». Першапачатковай задачай «Каманда 52» было захапіць Кокійявіль. Насуперак чаканням, замежныя баевікі не сустрэлі супраціву пасля прызямлення ў мясцовым аэрапорце, так як паўстанцы знаходзіліся ў Баэндэ, у 600 км ад яго, на рацэ Тшуапа, прытоку Конга. Нягледзячы на недастатковае абсталяванне, атрад пачаў прасоўванне ў бок праціўніка[1].

19 верасня байцы атакавалі горад, але былі адбітыя. Мюлер адступіў у мястэчка Бікілі[1]. Тут замежнікі вялі цяжкія абарончыя баі, пасля якіх разгарнулі паспяховае наступленне, якое скончылася ўзяццем Баэндэ (24 кастрычніка) і Ікела (6 лістапада). У ходзе сваёй аперацыі найміты вызвалілі вялікую колькасць белых закладнікаў. Пасля гэтага Мюлера прызначылі камандзірам базы Каміна[2][1].

Пасля таго, як атрад пакінуў Мюлер, ні адзін камандзір не затрымаўся надоўга. Змяніўшы трох кіраўнікоў, падраздзяленне нарэшце ўзначаліў бельгійскі кадравы афіцэр маёр Jennis. Здзейсніўшы мноства подзвігаў і вызваліўшы больш за 800 белых закладнікаў, у асноўным бельгійцаў, яны ўсталі лагерам у горадзе Паўліста. З пачатку 1965 года «Каманда 52», сумесна з «Каманда 55», праводзіла аперацыі ля мяжы з Угандай і Суданам. Тут ля вёскі Вава найміты трапілі ў засаду праціўніка. Камандзір узвода Ганс фон Лірэнс быў паранены, але працягнуў кіраваць атрадам. Бой доўжыўся гадзіну і скончыўся перамогай замежнікаў[3].

Праблемы[правіць | правіць зыходнік]

Узвод пакутаваў ад праблем з дысцыплінай, пастаянных п’янак і часцяком клоунскага знешнага выгляда некаторых наймітаў. «Каманда 52» заўсёды ваявала «дзесьці наводшыбе», таму пад вочы кіраўніцтва падраздзяленне трапляла рэдка, што і абумовіла бардак у атрадзе[3]. Апроч таго, наймітаў часта абвінавачвалі ў розных злачынствах. Мюлера і яго людзей, ды і наогул усіх наймітаў, СМІ вінавацілі ў катаваннях і забойствах палонных[2].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Bunnenberg, Christian (2007). Der "Kongo-Müller": Eine deutsche Söldnerkarriere. Münster. ISBN 3-8258-9900-4.
  • Сергей Арустамов, Денис Курашко. Человек, который смеялся // Независимая Африка : сайт.
  • Сергей Арустамов, Денис Курашко. 5 Commando ANC // Независимая Африка : сайт.