Другая сусветная вайна

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Другая сусветная вайна
Infobox collage for WWII.PNG
Дата 1 верасня 1939
2 верасня 1945
Месца Еўропа, Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія, Паўночная і Заходняя Афрыка, Блізкі Усход, Атлантычны, Індыйскі, Ціхі і Паўночны Ледавіты акіяны, Міжземнамор'е
Прычына Імкненні многіх дзяржаў; наступствы Версальска-Вашынгтонскай сістэмы; сусветны эканамічны крызіс
Вынік Перамога антыгітлераўскай кааліцыі. Стварэнне ААН. Забарона і асуджэнне ідэалогій фашызму і нацызму. СССР і ЗША становяцца звышдзяржавамі. Змяншэнне ролі Вялікабрытаніі і Францыі ў сусветнай палітыцы. Раскол свету на два лагеры; пачатак Халоднай вайны. Дэкаланізацыя вялізных каланіяльных імперый
Cупраціўнікі
Антыгітлераўская кааліцыя (Асноўныя ўдзельнікі):

Flag of the Soviet Union.svg СССР
і дзяржавы-

(з 22 чэрвеня 1941 г.)
Flag of the United States.svg ЗША
(з 8 снежня 1941 г.)
Flag of the United Kingdom.svg Брытанская імперыя

Flag of the Republic of China.svg Кітай
Flag of France.svg Францыя (1939—1940)
Flag of Poland.svg Польшча
Flag of Belgium (civil).svg Бельгія (1940)
Flag of the Netherlands.svg Нідэрланды (1940—1942)
Flag of Luxembourg.svg Люксембург (1940)
Flag of Norway.svg Нарвегія (1940)
Flag of the Kingdom of Yugoslavia.svg Югаславія
Flag of Denmark.svg Данія (1940)
Hellenic Kingdom Flag 1935.svg Грэцыя (1940—1941)
Flag of Czechoslovakia.svg Чэхаславакія
Flag of Brazil (1889-1960).svg Бразілія
Flag of Mexico.svg Мексіка
Flag of Ethiopia (1897-1936; 1941-1974).svg Эфіопія


Рухі Супраціўлення
на акупіраваных
тэрыторыях:

Flag of Free France 1940-1944.svg Свабодная
Францыя

Flag of the Yugoslav Partisans.svg Народна-вызваленчая
армія Югаславіі
[1]


Дзяржавы, якія выйшлі з нацысцкага блоку:
Flag of Romania.svg Румынія (1944—1945)
Flag of Bulgaria.svg Балгарыя (1944—1945)
Flag of Italy (1861-1946).svg Італія
Flag of Finland (1918).svg Фінляндыя (1944—1945)
Flag of Iraq (1924–1959).svg Ірак (1941—1945)


Аб'явілі вайну Германіі,

Краіны Восі:

Flag of the NSDAP (1920–1945).svg Германія
і дзяржавы-

Merchant flag of Japan (1870).svg Японія
і дзяржавы-

Flag of Italy (1861-1946).svg Італія (1940—1943)
і дзяржавы-

Flag of Hungary 1940.svg Венгрыя (1941—1944)
Flag of Finland (1918).svg Фінляндыя (1941—1944)
Flag of Romania.svg Румынія (1941—1944)
Flag of Philippe Pétain, Chief of State of Vichy France.svg Францыя (1940—1945)
Flag of Bulgaria.svg Балгарыя (1941—1944)
Flag of Thailand.svg Тайланд
Flag of Iraq (1924–1959).svg Ірак (1941)


Калабарацыянісцкія воінскія фарміраванні:
Naval Ensign of Russia.svg Руская вызваленчая армія
Flag of Ukrainian People's Republic 1917.svg Украінская вызваленчая армія


Праціўнікі дзяржаў
Антыгітлераўскай кааліцыі,
якія не ўваходзілі ў Вось:

State Flag of Iran (1925).svg Іран (1941)


Дзяржавы, якія падтрымлівалі Вось:
Flag of Spain (1938 - 1945).svg Іспанія[5]

Камандуючыя
Flag of the Soviet Union.svg Іосіф Сталін

Flag of the United Kingdom.svg Уінстан Чэрчыль
US Presidential Flag 1916.svg Франклін Рузвельт

Standarte Adolf Hitlers.svg Адольф Гітлер

Flag of the Japanese Emperor.svg Хірахіта
Flag of Prime Minister of Italy (1927-1943).svg Беніта Мусаліні

Ваенныя страты
Страты сярод вайскоўцаў:
14-16 млн. чалавек

Страты сярод цывільнага насельніцтва:
36-45 млн. чалавек
Усяго: 50-61 млн. чалавек (1937-1945)

Страты сярод вайскоўцаў:
8 млн. чалавек

Страты сярод цывільнага насельніцтва:
4 млн. чалавек
Усяго: 12 млн. чалавек (1937-1945)

Другая сусветная вайна (1 верасня 19392 верасня 1945) — вайна, якая вялася краінамі Восі (Германія, Італія, Японія) і іх саюзнікамі супраць «саюзных краін» (англ. Allied countries, Allies; Вялікабрытанія, ЗША, СССР, Францыя і саюзнікі). Найбуйнейшая ў гісторыі чалавецтва вайна, у якой удзельнічала 61 краіна з 73, існаваўшых на той момант (агульнае насельніцтва — 1,7 млрд чалавек, больш за 80% тагачаснага насельніцтва Зямлі), вялася на тэрыторыі 40 краін і ўсіх акіянаў. Чалавечыя страты склалі больш за 50 млн забітых. Адзіны ўзброены канфлікт, у час якога была прымененая ядзерная зброя.

Змест

Часавыя рамкі вайны[правіць]

Звычайна пачаткам вайны лічыцца 1 верасня 1939 года — напад нацысцкай Германіі на Польшчу; 3 верасня вайну Германіі абвясцілі саюзнікі Польшчы Вялікабрытанія і Францыя. Некаторыя даследчыкі ў рамкі Другой сусветнай вайны ўключаюць японскую інтэрвенцыю ў Маньчжурыю ў 1931 годзе[6], або пачатак другой япона-кітайскай вайны (пачалася 7 ліпеня 1937 года)[7][8]

Англійскі даследчык А. Дж. П. Тэйлар лічыў, што ў 1930-х гадах у свеце было два ваенных ачага: ва Усходняй Азіі і ў Еўропе, якія ў 1941 годзе аб'ядналіся, стаўшы адным глабальны канфліктам[9].

Даследчыкамі не ўзгоднена дата заканчэння вайны. Некаторыя лічаць, што вайна скончылася 14 жніўня 1945 года - дзень падпісання перамір'я, а не 2 верасня 1945 года - фармальнай капітуляцыі Японіі, нягледзячы на тое, што мірны дагавор з Японіяй быў падпісаны толькі ў 1951 годзе.

Удзельнікі[правіць]

Колькасць дзяржаў-удзельніц мянялася ў ходзе вайны. Некаторыя з іх вялі актыўныя баявыя дзеянні, другія дапамагалі сваім саюзнікам пастаўкамі зброі, матэрыялаў і харчавання, многія ж удзельнічалі ў вайне толькі намінальна.

У антыгітлераўскую кааліцыю ўваходзілі: Польшча, Вялікабрытанія, Францыя (з 1939 года), СССР, ЗША (з 1941), Кітай, Аўстралія, Канада, Югаславія, Нідэрланды, Нарвегія, Новая Зеландыя, Паўднёва-Афрыканскі Саюз, Чэхаславакія, Бельгія, Грэцыя, Эфіопія, Данія, Бразілія, Мексіка, Манголія, Люксембург, Непал, Панама, Аргенціна, Чылі, Куба, Перу, Гватэмала, Калумбія, Коста-Рыка, Дамініканская рэспубліка, Албанія, Гандурас, Сальвадор, Гаіці, Парагвай, Эквадор, Сан-Марына, Турцыя, Уругвай, Венесуэла, Ліван, Саудаўская Аравія, Нікарагуа, Ліберыя, Балівія. У ходзе вайны да іх далучыліся некаторыя дзяржавы, якія выйшлі з нацысцкага блоку: Іран, Ірак (з 1941 года), Італія (з 1943), Румынія (з 1944), Балгарыя (з 1944), Фінляндыя (у 1945).

З другой стараны ў вайне ўдзельнічалі краіны нацысцкага блока: Германія, Італія (да 1943 года), Японія, Фінляндыя (да 1944), Балгарыя, Румынія (да 1944), Ірак (да 1941), Венгрыя, Славакія, Тайланд, Маньчжоу-Го, Харватыя, а таксама (да 1941 года) Іран, які не ўваходзіў у нацысцкі блок. На тэрыторыі акупіраваных краін ствараліся марыянетачныя дзяржавы, якія па сваім сэнсе не з'яўляліся паўнавартаснымі ўдзельнікамі вайны і далучаліся да фашысцкай кааліцыі: Вішысцкая Францыя, Грэчаская дзяржава, Італьянская сацыяльная рэспубліка, Венгерская дзяржава, Сербія, Албанія, Чарнагорыя, Македонія, Мэнцзян, Бірма, Філіпіны, В'етнам, Камбоджа, Лаос.

На старане Германіі і Японіі змагалася таксама мноства калабарацыяніцкіх войскаў, створаных з грамадзян краін-праціўнікаў: РВА, замежныя дывізіі СС (руская, украінская, эстонская, 2 латышскія, нарвежска-дацкая, 2 галандскія, 2 бельгійскія, 2 баснійскія, франузская, албанская), рад замежных легіёнаў, і іншыя фарміраванні. Таксама ва ўзброеных сілах краін нацысцкага блока змагаліся дабравольчыя фарміраванні дзяржаў, якія фармальна заставаліся нейтральнымі: Іспаніі (Блакітная дывізія), Швецыі і Партугаліі.

Прычыны вайны[правіць]

Перадпасылкі Другой сусветнай вайны непасрэдна выцякаюць з г. зв. Версальска-Вашынгтонскай сістэмы — міравога парадку, які склаўся пасля заканчэння Першай сусветнай вайны. Галоўныя пераможцы (Францыя, Вялікабрытанія, ЗША) не здолелі стварыць новую сістэму светаўпарадкавання ўстойлівай — пераможаныя былі максімальна прыніжаныя, дзве ключавыя дзяржавы-праціўнікі (Аўстра-Венгрыя і Асманская імперыя) раздзеленыя. Германія была пазбаўленая магчымасці паўнавартасна ўдзельнічаць у міжнародных справах, абмежаваная ў стварэнні паўнацэнных узброеных сіл і абкладзеная значнай кантрыбуцыяй, але не была раздзеленая.

Пасля таго як 7 мая 1919 года сталі вядомыя ўмовы мірнага дагавору ў Версале, на наступны ж дзень прэзідэнт Эберт заявіў, што гэтыя ўмовы і рэпарацыі, якія ў іх агавораныя, не могуць быць выкананыя нямецкім народам нават пры крайнім напружанні сіл. Ён падкрэсліў, што на такіх умовах немагчыма забеспечыць захаванне доўгага міру ў Еўропе на базе супрацоўніцтва паміж народамі, і што новая кравапралітная вайна стане непазбежнай[10]. Між тым у стане краін-пераможцаў таксама не было адзінага погляду на пасляваеннае ўпарадкаванне. Італьянскі прэм'ер міністр Віторыа Арланда дэманстратыўна пакінуў Парыжскую канферэнцыю пасля адмовы іншых пераможцаў задаволіць усе тэрытарыяльныя прэтэнзіі Італіі, а Кангрэс ЗША адмовіўся ратыфікаваць пагадненне аб стварэнні Лігі Нацый — новага міжнароднага органа, які павінен быў вырашаць міжнародныя спрэчкі.

Пры гэтым перад пераможцамі паўстала складаная дваякая задача — ліквідаваць пагрозу са стараны Германіі і новую небяспеку — распаўсюджванне камунізму з Савецкай Расіі. Выхад быў знойдзены ў стварэнні буферных дзяржаў — былі ўзаконеныя распад Аўстра-Венгрыі, незалежнасць Венгрыі, стварэнне Чэхаславакіі. Было прызнана ўзнаўленне Польшчы (яе незалежнасць, па іроніі лёсу, была абвешчаная яшчэ ў 1916 годзе нямецкімі акупантамі), якой былі перададзеныя некаторыя ўсходнегерманскія землі і выдзелены «калідор» да Балтыйскага мора. Былі прызнаныя прыбалтыйскія дзяржавы, якія аддзяліліся ад Расіі, але пры гэтым Віленскі край, большасць насельніцтва ў якім складалі беларусы і палякі[11][12] і першапачаткова перададзены Літве, у выніку аказаўся ў складзе Польшчы, а нямецкі Мемельскі край, наадварот, адышоў да Літвы. Румынія атрымала Трансільванію — рэгіён, населены пераважна венграмі. Яшчэ адзін венгерскі рэгіён — Ваяводзіна — апынуўся ў складзе новаўтворанага Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў — будучай Югаславіі. Такім чынам, была створаная крыніца пастаяннага напружання для Германіі на ўсходзе і бальшавісцкай Расіі на захадзе. Расія была наогул выключаная з Версальскага працэсу. Бальшавікоў заходнія краіны лічылі часовым, нелегітымным і да таго ж варожым урадам, і не збіраліся надаваць ім дадатковую легітымнасць, запрашаючы ў Парыж, «белыя» ж на працягу канферэнцыі цярпелі паражэнні ад «чырвоных», пры гэтым моцна залежалі ад замежнай дапамогі і не ўяўлялі сабой выразнага суб'екта. Акрамя таго, Расія з-за заключэння сепаратнага міру лічылася краінай, якая прайграла вайну. Турцыя была пазбаўленая тэрыторый за межамі Малой Азі, а ў ходзе канферэнцыі ледзь не згубіла дзяржаўнасць. У выніку атрымалася, што ледзь не ўсе краіны Усходняй Еўропы маюць прэтэнзіі адна да адной. Да таго ж па-за межамі канферэнцыі засталася сітуацыя ў Азіі — японскія дамаганні на кіраванне Кітаем, які на той час практычна распаўся і ўпаў у хаос.

Увогуле, пытанне пра прычыны Другой сусветнай вайны з'яўляецца ў гістарычнай навуцы досыць дыскусійным і неадназным. Але большасць даследчыкаў выдзяляюць наступныя прычыны:

  • Версальска-Вашынгтонская сістэма, якая ўстанавіла несправядлівыя межы, што ігнаравалі этнічны прынцып, і такую ж несправядлівую сістэму эканамічных і палітычных узаемаадносін;
  • падгатоўка СССР да сусветнай рэвалюцыі;
  • неэфектыўнасць Лігі Нацый;
  • фашысцкія і мілітарысцкія дзяржавы на чале з Германіяй, Італіяй і Японіяй былі незадаволеныя склаўшымся сусветным парадкам і праглі новага перадзелу свету, каб захапіць новыя калоніі, крыніцы сыравіны і рынкі збыту, якія знаходзіліся пераважна пад кантролем Вялікабрытаніі, Францыі і ЗША;
  • абвастрэнне супярэчнасцей паміж вялікімі дзяржавамі пасля пачатку сусветнага эканамічнага крызісу;
  • «палітыка замірэння» агрэсараў, якую праводзілі Вялікабрытанія і Францыя, спадзяючыся, што сваімі ўчынкамі яны задаволяць іх апетыты.

Перадгісторыя[правіць]

Першая сусветная вайна, пасля паражэння Цэнтральных дзяржаў (Аўстра-Венгрыі, Германіі і Асманскай імперыі) і захопу ўлады ў Расіі бальшавікамі ў 1917 годзе, карэнным чынам змяніла дыпламатычную і палітычную сітуацыю ў Еўразіі і Афрыцы. Да таго ж поспехі сіл аб'яднанай Антанты (Вялікабрытанія, Францыя, ЗША, Італія, Сербія і Румынія), і стварэнне новых дзяржаў пасля распаду Аўстра-Венгрыі і Расійскай імперыі прывялі да фундаментальных змен на карце Усходняй Еўропы. У пасляваенны перыяд пачаўся значны рост буйных беспарадкаў у Еўропе, асабліва на глебе ірэдэнтысцкага і рэваншысцкага нацыяналізму і класавай барацьбы. Асаблівую сілу ірэдэнтызм і рэваншызм набылі ў Германіі як галоўнай прайграўшай краіне. Згодна з умовамі Версальскага дагавору Германія згубіла 13% еўрапейскай тэрыторыі і ўсе калоніі, усе анексіі, зробленыя Германіяй падчас вайны, былі адмененыя, да таго ж на яе былі накладзеныя значныя рэпарацыі і абмежаванні на памер і баяздольнасць узброеных сіл[13]. Грамадзянская вайна ў Расіі прывяла да стварэння першай камуністычнай дзяржавы — СССР, які пасля смерці Леніна ў 1924 годзе і прыходу да ўлады Сталіна ўзяў курс на паскораныя індустрыялізацыю і мілітарызацыю[14].

Германская імперыя ў ходзе Лістападаўскай рэвалюцыі была ліквідавана, краіна перайшла да рэжыму парламенцкай дэмакратыі, вядомага як Веймарская рэспубліка. У міжваенны час асноўныя ўнутраныя грамадзянскія канфлікты адбываліся ў Германіі з удзелам нацыяналістаў і рэакцыянераў з аднаго боку, і камуністаў і ўмераных дэмакратаў — з другога. Па таму ж сцэнарыю адбываліся падзеі і ў Італіі. Хаця Італія як ўдзельнік Антанты і зрабіла некаторыя тэрытарыяльныя набыткі, італьянскія нацыяналісты былі абураныя тым, што ўмовы Лонданскага дагавору, па якому краіна згадзілася ўступіць і Першую сусветную вайну, не былі выкананыя пасля яе заканчэння. З 1922 па 1925 год італьянскія фашысты на чале з Беніта Мусаліні захапілі ўладу ў Італіі і стварылі нацыяналістычны, таталітарны і карпаратывісцкі рэжым. Ён скасаваў прадстаўнічую дэмакратыю, пачаў рэпрэсіі супраць палітычных сіл, якія падтрымлівалі класавую барацьбу і лібералізм, і звярнуўся да агрэсіўнай знешняй палітыкі, накіраванай на пераўтварэнне Італіі ў сусветную сілу і стварэнне «Новай Рымскай імперыі»[15]. Нацысцкая партыя на чале з Адольфам Гітлерам дамагалася стварэння такога ж фашысцкага ўрада ў Германіі. З пачаткам Вялікай дэпрэсіі, якая асабліва моцна закранула Германію, падтрымка нацыстаў у грамадстве пачала хутка расці, у выніку чаго ў 1933 годзе Гітлер быў прызначаны кіраўніком урада — канцлерам Германіі. Пасля ўласнаручна падгатоўленай правакацыі — падпалу Рэйхстага, нацысты змаглі ліквідаваць усе апазіцыйныя ім сілы і стварыць таталітарную аднапартыйную сістэму[16].

Партыя Гаміньдан у Кітаі арганізавала аб'яднальную кампанію супраць г. зв. Бэйянскіх мілітарыстаў і фактычна аб'яднала Кітай у сярэдзіне 1920-х гадоў, але разрыў саюза з камуністамі прывёў да пачатку грамадзянскай вайны ў 1927 годзе[17]. У 1931 годзе Японія, якая працягвала хутка мілітарызоўвацца і даўно шукала падстаў для пашырэння свайго ўплыву ў Кітаі як першага кроку да рэалізацыі свайго права на панаванне ў Азіі, выкарыстала Мукдэнскі інцыдэнт як апраўданне ўварвання ў Маньчжурыю, дзе стварыла марыянетачную дзяржаву Маньчжоу-Го[18]. Занадта слабы для супраціўлення Японіі, Кітай папрасіў дапамогі ў Лігі Нацый. Японія выйшла з Лігі Нацый пасля яе асуджэння за ўварванне ў Маньчжурыю. Мірны дагавор паміж дзвюма краінамі быў падпісаны ў 1933 годзе, але і пасля гэтага асобныя антыяпонскія фарміраванні працягвалі супраціўленне ў Маньчжурыі і Унутранай Манголіі[19].

Гітлер, пасля няўдалай спробы захопу ўлады ў 1923 годзе і некалькіх гадоў турэмнага зняволення, у 1933 годзе стаў германскім канцлерам. Ён ліквідаваў дэмакратыю, падтрымаў радыкальны, расава матываваны перагляд сусветнага парадку — г. зв. «Новы парадак», і ў хуткім часе пачаў масіраваную кампанію па пераўзбраенні Германіі[20]. У той жа час Францыя, спадзяючыся на дапамогу Італіі ў справе памяншэння пагрозы з боку Германіі, падпісвае з ёй саюзнае пагадненне і, тым самым, развязвае рукі італьянскім мілітарыстам, які праз некалькі месяцаў захопліваюць Эфіопію. Сітуацыя яшчэ больш пагоршылася ў пачатку 1935 года, калі ў выніку плебісцыту тэрыторыя Саарскага басейна была вернутая ў склад Германіі. Амаль адразу пасля гэтага Гітлер канчаткова перастаў зважаць увагу на ўмовы Версальскага дагавору, паскараючы ўласную праграму пераўзбраення і ўвядзення воінскай павіннасці[21].

Спадзяючыся стрымаць Германію, Злучанае Каралеўства, Францыя і Італія ствараюць «Фронт Стрэзы». Савецкі Саюз, занепакоены мэтамі Германіі па захопу вялікіх тэрыторый ва Усходняй Еўропе, падпісаў дагавор аб узаемадапамозе з Францыяй, які, аднак, для пачатку свайго дзеяння павінен быў быць ухвалены Лігай Нацый і з'яўляўся па сутнасці дэкларатыўным[22][23]. У той жа час, у чэрвені 1935 года, Злучанае Каралеўства заключыла з Германіяй незалежнае марское пагадненне, якое фактычна ліквідавала абмежаванні, накладзеныя на флот Германіі згодна з умовамі Версальскага дагавору. Злучаныя Штаты, устрывожаныя ростам напружанасці ў Еўропе, ратыфікуюць серыю Актаў аб нейтралітэце, накіраваных на прадухіленне ўцягвання ЗША ў замежныя канфлікты[24]. У кастрычніку 1935 года Італія ўварвалася ў Эфіопію; Германія стала адзінай з асноўных еўрапейскіх краін, якая падтрымала ўварванне. Пасля гэтага Італія зняла свае пярэчанні па намерах Гітлера па паглынанню Аўстрыі[25].

Гітлер кінуў выклік версальскім і лакарнскім дамовам, пачаўшы рэмілітарызацыю Рэйнскай вобласці ў сакавіку 1936 года, і паспяхова перамог, атрымаўшы ў адказ толькі нязначныя пратэсты[26]. Калі ў ліпені ўспыхнула грамадзянская вайна ў Іспаніі, Гітлер і Мусаліні падтрымалі барацьбу нацыяналістычных сіл на чале з генералісімусам Франсіска Франка (франкістаў) супраць Іспанскай рэспублікі, якая падтрымлівалася СССР. Абедзве стараны выкарыстоўвалі канфлікт для тэсціравання новых узбраенняў і метадаў вядзення вайны[27]. У пачатку 1939 года нацыяналісты перамаглі ў вайне і ў краіне ўсталявалася дыктатура Франка. Нарастанне напружанасці прывяло да некалькіх спроб па кансалідацыі сіл. У кастрычніку 1936 года Германія і Італія стварылі «Вось Рым-Берлін». Месяцам пазней Германія і Японія падпісалі Антыкамінтэрнаўскі пакт, да якога ў 1937 годзе далучылася Італія. У Кітаі пасля Сіаньскага інцыдэнту Гаміньдан і камуністы дамовіліся аб узаемным спыненні агню, каб выступіць супраць Японіі адзіным фронтам[28].

З 1938 года падзеі пачынаюць развівацца ўсё хутчэй. 12-13 сакавіка Германія з маўклівай згоды Лігі Нацый анексіруе Аўстрыю. Пасля першай няўдалай спробы ў сакавіку далучыць да Германіі Судэцкую вобласць Чэхаславікіі, населеную пераважна немцамі, у верасні Гітлер праводзіць паспяховую анексію, заканадаўча аформленую Мюнхенскай дамовай. Гэта стала пачаткам канца для Чэхаславакіі: 30 верасня Польшча акупіравала Цешынскую вобласць, пад германскім ціскам чэхаславацкі ўрад быў вымушаны даць аўтаномію Славакіі і Падкарпацкай Русі, якія ў сакавіку 1939 года абвясцілі сваю незалежнасць, 30 лістапада згодна з умовамі Першага Венскага арбітражу да Венгрыі адышлі паўднёвыя раёны Славакіі і Падкарпацкай русі, а 14 сакавіка 1939 года Чэхія, вымушаная прыняць умовы ўльтыматума, згадзілася на акупацыю Германіяй; на яе тэрыторыі быў створаны пратэктарат Багеміі і Маравіі. Мюнхенская дамова стала кульмінацыяй англійскай «палітыкі замірэння», якая дазволіла Гітлеру значна ўзмацніць Германію і беспакарана захапіць значную частку Еўропы. Адзінай буйной еўрапейскай краінай, якая выказала пратэст супраць расчлянення Чэхаславакіі і яе фактычнай анексіі, стаў СССР[29][30].

Японія, якая здаўна планіравала анексію Дальняга Усходу, вымушаная была адмовіцца ад сваіх планаў пасля паражэння ў пагранічных сутыкненнях з савецкімі войскамі каля возера Хасан (ліпень-жнівень 1938 года) і на Халхін-Голе (вясна-восень 1939 года). Японцы пераканаліся, што не ў стане весці паўнамаштабную вайну з СССР[31]. У сакавіку 1939 года Германія анексіруе Мемельскі край Літвы, а яшчэ ў кастрычніку 1938 года Германія запатрабавала ўключэння вольнага горада Данцыга ў склад Рэйха і стварэння да яго сухапутнага калідора па тэрыторыі Польшчы, што апошняя катэгарычна адхіліла. Стала зразумела, што вайна Германіі з Польшчай непазбежная і з'яўляецца толькі пытаннем часу[32].

Савецкі Саюз, адчуваючы нарастаючую пагрозу з боку Германіі, паспрабаваў стварыць траісты саюз з Англіяй і Францыяй, які б, да таго ж, прадугледжваў гарантыі для малых краін Еўропы, але правал Маскоўскіх перамоў прывёў да падпісання 23 жніўня 1939 года паміж Германіяй і СССР пакта аб ненападзе, які да таго ж, прадугледжваў падпісанне сакрэтных пратаколаў аб размежаванні сфер уплыву ва Усходняй Еўропе[33][34]. Ліквідаваўшы пагрозу з боку Савецкага Саюза, 1 верасня 1939 года Германія напала на Польшчу.

Кароткі агляд[правіць]

Пачаткам вайны ў Еўропе стаў напад гітлераўскай Германіі 1 верасня 1939 года без папярэдняга аб’яўлення вайны на Польшчу, на Ціхім акіяне — японскай арміі на амерыканскую базу Пёрл–Харбар 7 снежня 1941 года. Некаторыя даследчыкі кропкай адліку Другой сусветнай вайны ў Азіі называюць пачатак Другой япона-кітайскай вайны 7 ліпеня 1937 года. Вайна скончылася 8 мая 1945 года ў Еўропе і 2 верасня 1945 года ў Азіі падпісаннем капітуляцыі адпаведна Германіі і Японіі.

Ініцыятарам вайны стала так званая «Вось» — Германія, Італія і Японія, якія ставілі перад сабой мэту захопу тэрыторый суседніх краін і іх падпарадкаванне ўласным інтарэсам. Асноўным іх ваенным супраціўнікам на пачатковым этапе канфлікту з’яўляліся Францыя, Вялікабрытанія і Рэспубліка Кітай. Савецкі Саюз з свайго боку пачаў рабіць першыя крокі да шырокасштабнай экспансіі на захад, падрыхтоўкай да якой стала падпісанне пакта паміж Сталінам і Гітлерам, больш вядомага пад назвай Пакт Молатава-Рыбентропа: у верасні 1939 года СССР анексіруе ўсходнюю Польшчу, у сакавіку 1940 года — частку Фінляндыі і затым ў красавіку 1940 года — краіны Прыбалтыкі (Літву, Латвію і Эстонію), а таксама частку Румыніі (Бесарабія і Букавіна). Пасля заканчэння «зімняй вайны» ў Фінляндыі ў сакавіку 1940 года, анэксіі краін Прыбалтыкі і румынскіх тэрыторый галоўныя ваенныя мэты і тэрытарыяльныя амбіцыі Савецкага Саюзу на той час былі задаволены і ваенныя дзеянні з боку СССР былі спынены. Пасля парушэння дасягнутага Гітлерам і Сталінам пагаднення з боку Германіі — пачатку Вялікай Айчыннай вайны, у далейшае развіццё ваенных дзеянняў ўцягваецца і Савецкі Саюз. Апошні з буйных удзельнікаў — ЗША — уступіў у вайну пасля нападзення на яго Японіі.

У Другой сусветнай вайны загінула ад 55 да 60 мільёнаў чалавек. З боку краін Восі канфлікт вызначаўся развітой расісцкай ідэалогіяй, што выклікала неверагодную колькасць ваенных злачынстваў і жорсткае, гвалтоўнае і пераважна сістэматычнае вынішчэнне цывільнага насельніцтва. Адной з прычын значнага павелічэння колькасці ахвяр сярод цывільнага насельніцтва ў параўнанні з Першай сусветнай вайной стала акрамя таго дынамічнае развіццё ваенна-прамысловага комплексу. Развіццё ваеннай прамысловасці дазваляла шырокамасштабныя бамбардзіроўкі цэлых жылых кварталаў гарадоў Еўропы і Азіі, асабліва ў апошнія гады вайны.

Пачатак вайны[правіць]

Ход вайны ў Еўропе (анімацыя)
Еўропа: высадка брытанскіх салдат у Нармандыі, 6 чэрвеня 1944 года
Ціхі акіян: залпавы агонь з амерыканскага ваеннага карабля USS Iowa, 1944 год

Гл. таксама

Спасылкі[правіць]

Зноскі

  1. Таксама вялі баявыя дзеянні супраць Югаслаўскіх войскаў на радзіме
  2. Таксама вялі баявыя дзеянні супраць Народна-вызваленчай арміі Югаславіі
  3. Олевська Республіка та Поліська січ: партизани в роки ІІ Світової війні. Володимир Гінда
  4. ТАРАС БОРОВЕЦЬ І "ПОЛІСЬКА СІЧ" - УПА(Б-Б) І РАДЯНСЬКІ ПАРТИЗАНИ. Володимир Дзьобак
  5. Адпраўка «Блакітнай дывізіі» на Усходні фронт і запраўка нямецкіх падводных лодак у іспанскіх партах
  6. Bradley, J., Powers, R. Flags of our fathers — New York: Bantam Books, 2006. — С. 58. — 382 с. — ISBN 9780553380293.
  7. Flags of our fathers / edited by Roger Chickering, Stig Förster, Bernd Greiner — Washington, D.C. - Cambridge: German Historical Institutes - Cambridge University Press, 2005. — С. 64. — Х, 392 с. — ISBN 0521834325.
  8. Critical perspectives on World War II / edited by James W. Fiscus — New York: Rosen Pub. Group, 2005. — С. 44. — 176 с. — ISBN 1404200657.
  9. Taylor, A.J.P. How wars begin — New York, 1979. — С. 124. — 180 с.
  10. Gerhart Binder Epoche der Entscheidungen (Eine Geschichte des 20 Jahrhunderts mit Dokumenten in Text und Bild) -6 Auflage Stuttgart-Degerloch: Seewald Verlag. 1960
  11. Вынікі перапісу 1897 года па Віленскай губерні
  12. Michał Eustachy Brensztejn (1919). Spisy ludności m. Wilna za okupacji niemieckiej od. 1 listopada 1915 r.. Biblioteka Delegacji Rad Polskich Litwy i Białej Rusi, Warszawa. 
  13. Kantowicz, Edward R (1999). The rage of nations. Wm. B. Eerdmans Publishing. ISBN 0802844553.
  14. Davies, Norman (2008). No Simple Victory: World War II in Europe, 1939–1945. Penguin Group. ISBN 0143114093
  15. Shaw, Anthony (2000). World War II Day by Day. MBI Publishing Company. ISBN 0760309396.
  16. Bullock, A. (1962). Hitler: A Study in Tyranny. Penguin Books. ISBN 0140135642
  17. Preston, Peter (1998). 'Pacific Asia in the global system: an introduction, Wiley-Blackwell. Oxford: Blackwell. p. 104. ISBN 0631202382.
  18. Smith, Winston; Steadman, Ralph (2004). All Riot on the Western Front, Volume 3. Last Gasp. ISBN 0867196165.
  19. Coogan, Anthony (July 1993). "The Volunteer Armies of Northeast China". History Today 43. http://www.questia.com/googleScholar.qst?docId=5000186948. Retrieved on 14 November 2009. "Although some Chinese troops in the Northeast managed to retreat south, others were trapped by the advancing Japanese Army and were faced with the choice of resistance in defiance of orders, or surrender. A few commanders submitted, receiving high office in the puppet government, but others took up arms against the invader. The forces they commanded were the first of the volunteer armies". 
  20. Brody, J Kenneth (1999). The Avoidable War: Pierre Laval and the Politics of Reality, 1935–1936. Transaction Publishers. p. 4. ISBN 0765806223.
  21. Zalampas, Michael (1989). Adolf Hitler and the Third Reich in American magazines, 1923–1939. Bowling Green University Popular Press. ISBN 0879724625.
  22. Record, Jeffery (2005) (PDF). Appeasement Reconsidered: Investigating the Mythology of the 1930s. DIANE Publishing. p. 50. ISBN 1584872160. Retrieved 15 November 2009.
  23. Mandelbaum, Michael (1988). The Fate of Nations: The Search for National Security in the Nineteenth and Twentieth Centuries. Cambridge University Press. p. 96. ISBN 052135790X.
  24. Schmitz, David F (2001). The First Wise Man. Rowman & Littlefield. p. 124. ISBN 0842026320. 
  25. Kitson, Alison (2001). Germany 1858–1990: Hope, Terror, and Revival. Oxford: Oxford University Press. ISBN 9780199134175.
  26. Adamthwaite, Anthony P (1992). The Making of the Second World War. New York: Routledge. ISBN 0415907160.
  27. Graham, Helen (2005). The Spanish Civil War: A Very Short Introduction. Oxford University Press, USA. ISBN 0192803778.
  28. Busky, Donald F (2002). Communism in History and Theory: Asia, Africa, and the Americas. Praeger Publishers. ISBN 0275977331.
  29. СЗР РФ: «Польский след в трагедии XX века. Служба внешней разведки РФ опубликовала архивные материалы, относящиеся к внешнеполитическим маневрам Варшавы в период 1935—1945 годов», 15 сентября 2009
  30. Я. В. Сиполс. «Дипломатическая борьба накануне второй мировой войны»
  31. Максим Рубченко Чудеса и аномалии великой войны// Эксперт ONLINE: Через несколько дней после получения советской разведкой информации о том, что весной 1941 года в Берлине немцы и японцы обсуждают возможность одновременного нападения на СССР летом 1941 года, посол Японии в СССР Мацуока был приглашен на беседу к наркому иностранных дел Вячеславу Молотову. В этой беседе беседе участвовал и начальник Генерального штаба Георгий Жуков, которого японцы хорошо знали по Халхин-Голу. Молотов и Жуков напрямую обвинили Японию в тайном сговоре с Гитлером с целью агрессии против Советского Союза. По-видимому в ходе беседы у Мацуоки сложилось впечатление, что, во-первых, советская разведка посвящена во все секреты Гитлера, во-вторых, Красная армия готова принять превентивные меры, устроив японцам второй Халхин-Гол. Прямым результатом этого стало подписание 13 апреля 1941 года советско-японского Договора о ненападении — основного фактора, удержавшего Японию от вступления в войну против СССР.
  32. Уильям Ширер. Взлет и падение Третьего рейха. На очереди — Польша
  33. Ю. В. Рубцов. «Клим, Коба сказал, чтобы ты сворачивал шарманку» Почему сорвалось подписание военной конвенции СССР, Великобритании и Франции в августе 1939 года
  34. Секретный дополнительный протокол к Договору о ненападении между Германией и Советским Союзом

Беларусь у Другой сусветнай вайне
Польская абарончая вайна 1939Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССРСавецка-фінляндская вайна 1939-1940Вялікая Айчынная вайна 1941-1945Савецка-японская вайна 1945
Аперацыі: Абарончая аперацыя на Беларусі, 1941Аперацыя Баграціён
Звязаныя тэмы: Нямецкая акупацыя Беларусі 1941-1944Беларуская народная самапомачБеларуская цэнтральная радаСавецкі партызанскі рух, 1941-1944Армія Краёва