Канамара-мацуры

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
На фестывалі 2007 года

Канамара-мацуры (яп.: かなまら祭り, «Фестываль жалезных пенісаў») — сінтаісцкае свята, якое адзначаецца штогод у першую нядзелю красавіка у храме Канаяма японскага горада Кавасакі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню свята пачалі адзначаць у перыяд Эдo (1603—1868), тады прастытуткі прасілі ў святыні поспеху ў іх працы і абароны ад сіфілісу[1].

Цэнтральнай тэмай свята з'яўляюцца тры фаласы розных колераў і памераў: самы буйны, ружовы, вышынёй каля 2,5 метраў, выносяць у боскім паланкіне трансвестыты. У форме пенісаў паўсюль прадаюцца лядзяшы, сувеніры, іх выразаюць з дайкона і інш. Адмысловую актыўнасць і цяпер, як і стагоддзі назад, праяўляюць прастытуткі, якія выпрошваюць ў Пеніса ахаваць іх ад прафесійных захворванняў[2].

Усе даходы ад фестываляў перадаюцца ў фонды і арганізацыі, якія займаюцца даследаваннем ВІЧ[3].

Паводле легенды, аднойчы зубасты дэман схаваўся ў похве юнай дзевы, і адкусіў пенісы двум яе жаніхам у першую шлюбную ноч. Тады каваль па яе просьбе ўзяўся выкаваць жалезны фалас, аб які дэман свае зубы і зламаў[2].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

  • Ханэн-мацуры — сінтаісцкае свята, якое адзначаецца ў сакавіку; велізарны фалас таксама з'яўляецца цэнтрам урачыстасцей.
  • Фалічны культ

Зноскі

  1. Steve Goes Travelling на сайце stevegoestravelling.blogspot.ru, 10 красавіка 2008
  2. 2,0 2,1 Kanamara Matsuri Festival: The celebration of fertility на сайце gaijinjapan.org, 2 красавіка 2012
  3. Фестываль стальнога фаласа — Канамара-мацуры(руск.)  на сайце japanmodern.ru

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]