Канасамент
| Трэба выправіць арфаграфію ў артыкуле!
Магчыма гэты машынны пераклад або выкарыстанне ненарматыўнага правапісу ды лексікону. Для спраўджэння існуюць адмысловыя праграмы.
|
Канасамент — дакумент, які выдаецца перавозчыкам (звычайна марскім) тавару адпраўшчыку грузу, які засведчае прыняцце грузу да перавозкі і змяшчае абавязальніцтва перавозчыка выдаць груз у азначаным месцы трымальніку канасамента.
У гандлёвым абарачэнні канасамент — найважнейшы юрыдычны дакумент, які засведчвае наяўнасць дамовы перавозкі і канкрэтызуе ўмовы гэтай дамовы.
Канасамент з'яўляецца каштоўнай паперай, якая перадаецца па правілах перадачы каштоўных папер (іменны, ордэрны канасамент альбо канасамент на прад'яўніка) і раўназначная перадачы грузу. Застрахаваны канасамент уключае таксама страхавы поліс.
Канасамент мусіць уключаць наступныя зьвесткі:
- перавознік і месца яго знаходжання
- порт пагрузкі паводле дамовы, дата прыёму грузу перавозчыкам
- адпраўнік, месца яго знаходжання
- порт прызначэння згодна дамове
- атрымальнік, калі такі пазначаны ў дамове
- найменне грузу, неабходныя для ідэнтыфікацыі грузу маркі, аб'ём ці колькасць грузу
- знешні стан грузу і яго пакунку
- фрахт у памеры, у якім яго мае плаціць атрымальнік
- колькасць арыгіналаў канасаменту, калі іх больш, чым адзін
- подпіс перавозніка ці асобы, што дзейнічае ад яго імя
Па пагадненню паміж бакамі ў канасамент могуць быць уключаныя іншыя дадзеныя.
Канасамент, падпісаны капітанам караблю, лічыцца падпісаным ад імя перавозніка. Пасля таго, як груз паладаваны на карабель, перавознік па патрабаванні адпраўніка аддае яму бартавы канасамент, у якім дадаткова пазначаецца, што груз знаходзіцца на борце пэўнага карабля ці караблёў, а таксама дата ці даты пагрузкі.
