Кандак

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Канда́к (грэч.: κοντάκιον) — група кароткіх царкоўных песнапенняў, асаблівасць якіх заключаецца ў тым, што ў чынапаследаваннях у гонар таго або іншага святога ці свята такое песнапенне ўтрымлівае ў сабе тэму ўсяго чынапаследавання. Першым аўтарам кандака быў візантыйскі пісьменнік кан. 5 — пач. 6 ст. Раман Салодкапевец, якому належыць кандак у гонар багародзіцы.[1]

Зноскі

  1. Скарына Ф.: Творы... С. 176.

Літ.:

Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.176. ISBN 5-343-00151-3.