Канстанцін Война-Ясянецкі
Значнасць прадмета артыкула пастаўлена пад сумненне. |
Канстанцін Война-Ясянецкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Леў Гурка | ||||||
Пераемнік | Мікалай Гурка | ||||||
|
|||||||
Род | Войны-Ясянецкія |
Канстанцін Іванавіч Война-Ясянецкі — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіў са шляхецкага роду Войнаў-Ясянецкіх герба «Гакі».
Быў пісарам земскім віцебскім у 1633—1635 гадах. У 1636 годзе пісарам земскім віцебскім стаў Мікалай Гурка, магчыма, у сувязі са смерцю Канстанціна Войны-Ясянецкага.
Меў сына Крыштофа, падсудка віцебскага.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Вячаслаў Насевіч. Войны-Ясянецкія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Радаман А., Галубовіч В., Вілімас Д. Земскія ўраднікі Віцебскага ваяводства ў другой палове XVI – першай палове XVII стст. // Commentarii Polocenses Historici = Полацкія гістарычныя запіскі. T. II. 2005. С. 53.