Канфармізм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Канфармізм — імкненне персоны ці рэчы да пасавання нормам кантэксту. Гэта можа быць грамадскі, этычны ці зместавы кантэкст.

Канфармізм абазначае пазіцыю, якая ў жыццядзейнасці і прыманні рашэнняў вельмі залежная ад норм і меркаванняў большасці грамадства, ці навакольнай для індывіда групы. Процілегласць індывідуалізму, дзе індывід параўнальна моцна імкнецца да выпрацоўкі самастойных рашэнняў. Індывідуалізм акрамя супрацьлегласці канфармізму абазначае сістэму мыслення процілеглую калектывізму.

Між тым дакладнай процілегласцю канфармізму з'яўляецца нонканфармізм. Тэндэнцыю да канфармізму можна бачыць з аднаго боку ва ўнутраным пачуцці прыналежнасці, імкненні да інтэграцыі праз асіміляцыю, з іншага боку ціскам грамадства, або навакольнай групы людзей.

Сацыяльная псіхалогія[правіць | правіць зыходнік]

Канфармізм як азначэнне сацыяльнай псіхалогіі абазначае схільнасць індывіда да пераймання агульнапрынятых норм і правілаў сваёй кантактнай групы ці грамадства ў цэлым.

Эрых Фром бачыць у канфармізме псеўдаадзінства, якое не адпавядае жаданню людзей да аб'яднання.

У вучэнні Роберта Мертана азначае згоду індывіда на рэалізацыю мэтаў супольнасці пры дапамозе супольных сродкаў ці, у больш шырокім значэнні, рэалізацыю супольных норм і каштоўнасьцяў. Ступень канфармістычнасці ў такіх групах з'яўляецца паказчыкам моцы супольнасці.

Мёдэ заўважае, што ва ўмовах школы адрозненні ў паспяховасці вучняў спараджаюць тэндэнцыю да дапасавання. Выдатныя навучэнцы аднаго класа маюць паніжэнне пасьпяховасці, у той час як пасьпяховасць у меней развітых вучняў значна узрастае.

У 50-ых гадах ХХ стагоддзя былі апублікаваныя даследванні Саламона Аха, у якіх ён выказаў думку, што на канфармізм асобы вялікі ўплыў маюць іншыя члены супольнасці. З далейшых даследванняў вынікала, што некаторыя асобы маюць моцную, трывалую схільнасць да падпарадкавання аўтарытэтам. Ахарактарызаваныя як аўтарытарнымі асобамі-экстравертамі, у адрознненні ад інтравертных нонканфармістаў, якія не паддаюцца на лёгкі ўплыў аўтарытэтаў.

Рух 68-ых пратэставаў, да прыкладу, супраць, па іх меркаванню, пануючага ў грамадстве 50-х канфармізму, які між іншым ўвасобіўся ў строгай форме вопраткі, а таксама ў масмедыя, якія прапаноўвалі грамадству меркаванні ў агульным рэчышчы, імкнуліся да спрашчэння і абагульнення.

Узроўні канфармізму[правіць | правіць зыходнік]

  • Саступленне. На гэтым узроўні існуе выразны канфлікт між перакананнямі асобы і ціскам групы, у выніку чаго індывід падпарадкоўваеццца групе, саступае. Падпарадкаванне групе існуе толькі у тым выпадку, калі група фізічна кантралюе індывіда, у выпадку ж знікнення групы, ён хутка вяртаецца да сваіх перакананняў. Матывам такога канфармізму, як бачна, з'яўляецца пагроза пакарання, фізічнай расправы супольнасці з індывідам.
  • Ідэнтыфікацыя. Індывіды мусяць быць падобнымі альбо да якой-небудзь групы, або да пэўнай асобы (у такім разе асоба ідэнтыфікуе сябе з гэтай групай). Напрыклад, ад мяне залежыць, каб мяне ацэньвалі як інтылегентную асобу, таму я мушу трымаць і паводзіць сябе так, як я ўяўляю гэтую асобу. Ідэнтыфікацыя з'яўляецца больш глыбокай праявай канфармізму, дапасаванне да групы праяўляецца нават пры фізічным неіснаванні групы.
  • Інтэрналізацыя. Найглыбейшая форма канфірмізму, калі індывід прымае пэўныя нормы і каштоўнасці за ўласныя. Інтарналізаваная асоба захоўвае сваю адданасць нормам групы, нават калі тая перастае існаваць і змяняе свае каштоўнасці.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]