Эрых Фром

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Эрых Фром (ням.: Erich Fromm; 23 сакавіка 1900 — 18 сакавіка 1980) — нямецка-амерыканскі філосаф і сацыёлаг, прадстаўнік постфрэйдысцкага накірунку ("культурнага псіхааналізу").

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Гейдэльбергскі ўніверсітэт, атрымаў ступень доктара філасофіі (1922). Вучыўся ў Берлінскім псіхааналітычным інстытуце (1923-24). У 1929-32 супрацоўнік Інстытута сацыяльных даследаванняў у Франкфурце-на-Майне. Пасля прыходу да ўлады нацыянал-сацыялістаў эміграваў у ЗША. Выкладаў у Інстытуце псіхааналізу ў Чыкага, у Калумбійскім, Іельскім, Мічыганскім універсітэтах. У 1951-67 жыў у Мексіцы, быў прафесарам псіхіятрыі Нацыянальнага ўніверсітэта ў Мехіка. У 1974 перасяліўся ў Швейцарыю.

Асноўныя працы — «Уцёкі ад свабоды» (1941), «Чалавек для сябе» (1947), «Псіхааналіз і рэлігія» (1950), «Забытая мова (1951), «Здаровае грамадства» (1955), «Мастацтва любові» (1956), «Анатомія чалавечай дэструктыўнасці» (1973) і інш.

Светапогляд[правіць | правіць зыходнік]

Артыкулы на тэму
Псіхааналіз

Канцэпцыі
Псіхасексуальнае развіццё
Псіхасацыяльнае развіццё
СвядомасцьПерадсвядомасць
Неўсвядомленая
Псіхічны апарат
ЯноЯЗвыш-Я
ЛібідаВыцясненне
Аналіз сноў
Ахоўны механізм
ПераносСупраціўленне
Персаналіі
Альфрэд Адлер
Эрык ЭрыксанГанна Фрэйд
Зігмунд Фрэйд
Карэн ХорніЭрых Фром
Карл Густаў Юнг
Мелані Кляйн
Хайнц Кохут
Жак ЛаканОта Ранк
Гары Стэк Саліван

Тэорыі
Селф-псіхалогія
Эга-псіхалогія

Паводле Э. Фрома, асоба з'яўляецца прадуктам дынамічнага ўзаемадзеяння паміж прыроджанымі патрэбнасцямі і ўплывам культуры, сацыяльных норм і прадпісанняў. Лічыў, што ў кожнага чалавека ёсць свая нязменная сутнасць, якая захоўваецца як ядро ва ўсіх культурах і гістарычных абставінах. Адзначаў, што неад'емнай рысай чалавечага існавання ў сучасным «хворым» грамадстве з'яўляюцца адзінота, ізаляцыя і адчужэнне, якія спадарожнічаюць дасягнутаму ўзроўню свабоды.

Э. Фром раскрыў некалькі шляхоў, якія выкарыстоўваюцца людзьмі для пераадолення гэтых пачуццяў, «уцёкаў ад свабоды»: аўтарытарызм (празмерная залежнасць ад знешніх сіл і бездапаможнасць або дамінаванне і кантроль над другімі людзьмі), дэструктыўнасць (пераадоленне пачуцця непаўнацэннасці праз знішчэнне або пакарэнне іншых), аўтаматызаваны канфармізм (страта індывідуальнасці, абсалютнае падпарадкаванне сацыяльным нормам і правілам). На яго думку, шлях да пабудовы «здаровага» грамадства ляжыць праз маральнае абнаўленне, творчую працу, духоўнае ачышчэнне чалавека, паглыбленне яго здольнасці да любові ў шырокім сэнсе слова. Распрацаваў канцэпцыю «сацыяльнага характару», пад якім разумеў ядро структуры характару, уласцівае большасці прадстаўнікоў пэўнай культуры. Адрозніваў асноўныя сацыяльныя тыпы характару:

  • рэцэптыўны (пасіўнасць, спадзяванне на дапамогу іншых людзей, даверлівасць);
  • эксплуатуючы (эгацэнтрызм, выжыванне за кошт другіх, агрэсіўнасць);
  • накапляльны (жаданне авалодаць як мага большай колькасцю матэрыяльных даброт, улады і любові, кансерватыўнасць, падазронасць);
  • рыначны (уяўленне пра асобу як тавар, неразборлівасць у сродках дасягнення мэты, духоўная апустошанасць);
  • прадуктыўны (незалежнасць, здольнасць да творчага мыслення, да шчырай любові, адказнай працы).

Людзі з прадуктыўнай арыентацыяй маглі б скласці ў будучым дасканалае грамадства, якое Э. Фром называў «гуманістычным абшчынным сацыялізмам».

У адрозненне ад З. Фрэйда, для Э. Фрома характэрны меншая біялагізацыя сутнасці чалавека і пераход да сацыяпсіхалізму. Э. Фром спрабаваў вырашыць механізм узаемаадносін псіхалагічных і сацыяльных фактараў грамадскага развіцця. Аднак, аналізуючы "сацыяльнае асяроддзе", ён ігнараваў яго класавую неаднароднасць, а сутнасць чалавек і ўсяго гістарычнага працэсу разумеў абстрактна псіхалагічна, хоць адзначаў заганы сучаснага грамадства. На яго думку, капіталізм - псіхічна хворае ірацыянальнае грамадства. Выйсце з гэтага становішча Фром бачыць у "гуманістычным псіхааналізе", у лячэнні "індывідуальнай паталогіі". Спрабаваў "сінтэзааць" фрэйдызм і марксізм.

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

Па-нямецку[правіць | правіць зыходнік]

  • Das jüdische Gesetz. Ein Beitrag zur Soziologie des Diaspora-Judentums., Promotion, 1922. ISBN 3-453-09896-X
  • Über Methode und Aufgaben einer analytischen Sozialpsychologie. Zeitschrift für Sozialforschung, Bd. 1, 1932, S. 28–54.
  • Die psychoanalytische Charakterologie und ihre Bedeutung für die Sozialpsychologie. Zeitschrift für Sozialforschung, Bd. 1, 1932, S. 253–277.
  • Sozialpsychologischer Teil. In: Studien über Autorität und Familie. Forschungsberichte aus dem Institut für Sozialforschung. Alcan, Paris 1936, S. 77–135.
  • Zweite Abteilung: Erhebungen (Erich Fromm u.a.). In: Studien über Autorität und Familie. Forschungsberichte aus dem Institut für Sozialforschung. Alcan, Paris 1936, S. 229–469.

Па-англійску[правіць | правіць зыходнік]

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

У 1986 у Цюбінгене (Германія) заснавана Міжнароднае таварыства Фрома.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6