Капот (еўрапейскае адзенне)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Капот, Шэрачок[1] (фр.: capote) — шырокі жаночы і мужчынскі плашч з капюшонам, папулярны ў Заходняй Еўропе ў XVIII—XIX стагоддзях[1].

Акрамя гэтага капотам называлі адзежыну, якую насілі на жупан мужчыны ў XVIII—XIX стагоддзях. Шылася звычайна з сукна, мела зашытыя рукавы, складкі ад пояса ззаду, басонныя ўпрыгажэнні на крысах. Падшывалася аксамітам, падбівалася лёгкім футрам. Капоты былі звычайна пашыраны ў мяшчанскім асяроддзі[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.