Капыльскі дзяржаўны каледж
Капыльскі дзяржаўны каледж | |
---|---|
Дата заснавання | 1980 |
Тып | каледж |
Дырэктар | Пяткевіч Анатоль Францавіч |
Размяшчэнне | Капыльскі раён, аг. Мажа |
Адрас | вул. Сонечная 1 |
uokopgk.by | |
Капыльскі дзяржаўны каледж — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў аг. Мажа Капыльскага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У 1980 г. Дзяржаўны камітэт БССР па прафесійна-тэхнічнай адукацыі, Міністэрствам сельскай гаспадаркі БССР было заснавана Капыльскае сярэдняе сельскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 67 механізацыі сельскай гаспадаркі.
За час існавання навучальная ўстанова некалькі раз змяняла назву: прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 211 сельскагаспадарчай вытворчасці; сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй; дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж.
Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Рыхтуе спецыялістаў па спецыяльнасцях:
- Тэхнічная эксплуатацыя электраабсталявання. Эксплуатацыя і рамонт аўтамабіляў. Тэхналогія зварачных работ
- Тэхнічнае забеспячэнне сельскагаспадарчых работ. Эксплуатацыя і рамонт аўтамабіляў
- Тэхналогія вытворчасці швейных вырабаў. Цырульнае мастацтва і дэкаратыўная касметыка
- Гандлёвая справа. Грамадскае харчаванне
- Аздобныя будаўнічыя работы. Вытворчасць будаўніча-мантажных работ. Тэхналогія зварачных работ
- Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці
- Аперацыйная дзейнасць у лагістыцы