Каромыслы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каромыслы

Каромысла трысняговае (Aeshna juncea)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Aeshnidae Rambur, 1842


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  101596
NCBI  50509
EOL  5257
FW  71357

Каромыслы (Aeshnidae) — сямейства стракоз падатрада разнакрылых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Буйныя стракатыя насякомыя, даўжыня брушка 38-61 мм, крылаў 34-100 мм. У спакоі крылы расстаўлены ў розныя бакі. Пярэднія і заднія крылы рознай формы, жылкі на іх у выглядзе падоўжаных трохвугольнікаў. Малюнак брушка складаецца з шэрагу плямак. Вочы сутыкаюцца на патыліцы.

Маюць яйцаклад.

Даўжыня лічынак да 45-60 мм.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны ў Еўропе, Сярэдняй Азіі, Казахстане, на Каўказе і інш. Лічынкі жывуць у стаячых неглыбокіх прэсных вадаёмах.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

На Беларусі лёт у чэрвені-жніўні. Драпежнікі, здабычу (камароў, мошак) ловяць у час лёту, лічынкі кормяцца воднымі беспазваночнымі, апалонікамі, маляўкамі рыб.

Яйцы адкладваюць на водныя расліны, зрэдку на вільготную глебу каля вады. Лічынкі жывуць у вадзе, поўзаюць у зарасніку ракі або падпільноўваюць здабычу.

Дарослыя жывуць каля 4 месяцаў, лічынкі 1-4 гады.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]