Кархарадонтазаўр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кархарадонтазаўр
Carcharodontosaurus BW.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Carcharodontosaurus Stromer, 1931

Віды
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы

Кархарадонтазаўр (Carcharodontosaurus; ад стар.-грэч.: karcharo — акула, odonto — зуб, sauros — яшчарка) — тэраподны дыназаўр, адна з самых буйных наземных драпежных жывёл верхняга мелавога перыяду. Лічыцца, што даўжыня цела кархарадонтазаўра дасягала 13,5 метраў з вагой да васьмі тон.

У мелавы перыяд тэрыторыя сучаснай Сахары была ўрадлівым ланшафтам. Кархарадонтазаўр быў распаўсюджаны ў гэтым рэгіёне і насяляў берагі буйных рэк, якія забяспечвалі яго здабычай. Чэрап жывёлы быў значна большым па памерах у параўнанні з магутным паўночнаамерыканскім тыраназаўрам, але больш вузкім. Яшчэ адзін з тэраподаў, гігантазаўр з Паўднёвай Амерыкі, быў прыблізна аднолькавым па велічыні з кахарадонтазаўрам і меў цесныя родственыя сувязі з апошнім.

Па астанкам кархарадонтазаўр лёгка распазнаецца дзякуючы адметнай сваеасаблівай форме зубоў, нават калі шкілет жывёлы захаваўся фрагментарна. Невялікія барозны, якія расходзяцца ад характэрных для тэраподаў зубоў і праходзяць праз іх паверхню, сведчаць аб тым, што акамянеласць, або яе часткі, належаць кахарадонтазаўру.

Кархарадонтазаўр быў адкрыты нямецкім палеантолагам Эрнстам Штромерам фон Райтэбахам, які ў 1931 даў навуковае апісанне жывёлы. Назва рода паходзіць ад падабенства зубоў драпежнага дыназаўра да зубоў кархарадона (Carcharodon) — белай акулы.


 
Кархарадонтазаўр
Дк Кембрый Ардовік Сіл. Дэвон Карбон Пер. Трыяс Юра Мел Палеаг. Нг Чц
542 488 443 416 359 299 251 200 146 66 23 2
 ◄ млн. гадоў назад