Каструля
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Каструля[1], (фр.: сasserole), таксама рондаль (фр.: rondelle)[2] — ёмістасць (звычайна металічная) для падрыхтоўкі ежы метадам варэння на адкрытым агні або ў духавай шафе. Як правіла, гэтая ёмістасць з ручкамі і вечкам.
Цэняцца каструлі (рондалі) з тоўстым або падвойным дном - у такіх ежа менш прыгарае.